Дырэктар КСУП «Міхалішкі» Аляксей Паўлоўскі ацэньвае работу гаспадаркі
– Дасягненне вашай гаспадаркі ў гэтым годзе?
– Галоўны здабытак 2020-га, што ў гэты няпросты час мы змаглі захаваць калектыў. Зразумела, што людзі розныя па характары, жыццёвых прынцыпах, з розным настроем – але яны наша галоўнае багацце.
– Пастаўце адзнаку раслінаводству і жывёлагадоўлі па 5-цібальнай шкале.
– Улічваючы дэфіцыт кадраў у жывёлагадоўлі, я задаволены вытворчымі вынікамі гэтай галіны, таму стаўлю «4». Вядома, што нам ёсць да чаго імкнуцца, але вышэй сваёй галавы не скокнеш. Раслінаводства ў гэтым годзе магло спрацаваць і лепш – таму толькі «3».
– Пра што марыце і якія задачы ставіце перад сабой і калектывам на наступны год?
– Зазіраць наперад не буду: год на год не прыходзіцца. Канешне, хочацца большых намалотаў і надояў, добрых кармоў – у гэтым накірунку і будзем працаваць.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.