Жыццёвыя гісторыі. Дзе купіць чарнілы для 7-га класа?
15:32 / 02.12.2020
Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.
Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».
Выраз «глобус Беларусі» стаў ужо расхожым – так гавораць, калі хочуць паказаць недарэчнасць нейкага пытання ці выказвання: «А глобус Беларусі вам не падаць»?
Нядаўна знаёмы расказаў, як яны з сябрамі ў 80-я гады паставілі ў тупік прадаўшчыцу магазіна канцылярскіх тавараў, які – старажылы памятаюць! – размяшчаўся ў сённяшнім мэблевым магазіне райспажыўтаварыства.
Хлопцы, якія толькі прыехалі па размеркаванні на працу ў Астравец, зайшлі купіць аўтаручкі, блакноты ды іншую канцылярыю. Пабачыўшы, як «затарможана» абслугоўвае пакупнікоў прадавец, вырашылі «прыкалоцца».
– Дайце мне, калі ласка, глобус Беларусі, – звярнуўся да жанчыны адзін з сяброў.
Тая «завісла» на некалькі хвілін. Потым схадзіла на склад, чуваць было, параілася з некім. Вярнулася і разгублена развяла рукамі:
– Ведаеце, няма. Разабралі. Чакайце наступнага прывозу…
– Ну што гэта за магазін, калі тут нават глобуса Беларусі няма! – стаў абурацца настырны пакупнік. – Дайце тады хоць сшыткі ў клетачку для трэцяга класа.
Прадаўшчыца паглядзела падазрона, перабрала ўсе сшыткі і буркнула:
– Няма такіх…
– А чырвоныя чарнілы?
І тут жанчына, глянуўшы на ледзь стрымліваючых смех хлопцаў, зразумела, што яны проста дражняцца – і выдала ім…
Ну, што менавіта выдала – прыдумайце самі. Савецкія работнікі прылаўка ведалі шмат цікавых слоў з разраду ненарматыўнай лексікі і ўмелі іх выкарыстоўваць.
Тамара РАБІНКІНА