Павіншуйце хлебаробаў!

14:27 / 22.11.2011

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі адзначаўся ў мінулую нядзелю. Але ў нашым раёне яго святкаванне аднесена на пятніцу, 25 лістапада.


У гэты дзень у кінаканцэртнай зале «Астравец» збяруцца лепшыя працаўнікі палёў і ферм, спецыялісты і кіраўнікі з усіх гаспадарак раёна, каб пачуць словы падзякі за сваю працу і атрымаць заслужаныя ўзнагароды, а таксама шматлікія музычныя падарункі.
У кожнага жыхара раёна ёсць магчымасць стаць калі не героем, то ўдзельнікам свята – для гэтага трэба ў 11 гадзін прыйсці ў кінаканцэртную залу, каб падзяліць з працаўнікамі вёскі радасць іх прафесійнага свята і працоўных дасягненняў і павіншаваць сваіх блізкіх і знаёмых.