Чаму Іосіф Жэгарыс больш за ўсіх падымаўся на сцэну на свяце аграрыяў

11:47 / 27.11.2020
410
Сапраўдным героем свята ў Рытані, прымер­каванага да Дня работ­нікаў сельскай гаспадаркі і харчавання, стаў трак­тарыст-машыніст Іосіф Жэгарыс. І цалкам заслужана! 

1.jpg

Па выніках уборачнай кампаніі мужчына прызнаны лідарам раённага спа­бор­ніцтва на ўборцы збожжавых сярод камбайнераў, што працуюць на тэхніцы, якой больш за 10 гадоў; пераможцам абласнога спаборніцтва, якое штогод ладзіць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Таксама працаўнік атрымаў Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Нагод для знаёмства – хоць адбаўляй!

Іосіф Жэгарыс – адзін з самых вопытных механізатараў саў­гаса. Працоўны шлях бацькі абраў і сын Валерый, які, да слова, сёлета прызнаны адным з лепшых механізатараў РУП «Аст­равецкі  саўгас «Па­дольскі».

– Сёлетняе жніво было для мяне 36-м, – гаворыць мужчына. – Працую на камбайне «Ліда-1300», якому ўжо 15 га­­доў. Ён у мяне дагледжаны:  хоць цяпер завадзі і едзь у поле – тэхніка адны рукі любіць. (Усміхаецца.) Толькі ня­­даўна паставіў на захаванне свой агрэгат: абмалочваў рапс, збожжа, свірэпіцу, грачыху, травы на насенне...

Работа для механізатара ў гас­падарцы знойдзецца заў­сёды: зімой на трактары МТЗ-1221 Іосіф Жэгарыс возіць з малочна-таварных комплексаў арганіку, вясной на «Расе» апрацоўвае пасевы, з лета да восені на «Лідзе» абмалочвае збожжа і травы. 

– У сельскай гаспадарцы з 1984 года. Пасля арміі як сеў за руль трактара, так да гэтага часу і працую, – гаворыць лепшы камбайнер вобласці. – Я на сваім месцы: люблю вёску, зямлю – у горадзе доўга быць не магу. Сын, відаць, пайшоў па мне – жыве ў Падольцах. Дачка, па адукацыі гісторык, знайшла сваё шчасце ў Санкт-Пецярбургу. Да пандэміі гасцілі ў яе – зяць пра­водзіў экскурсію па гэтым цу­доўным горадзе. Але мне па душы вяс­ковыя прасторы. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений