Лепшы вадзіцель вобласці па выніках корманарыхтоўкі прызнаны Анатоль Якубцэвіч

15:46 / 26.11.2020
Пераможцам абласнога спаборніцтва на нарых­тоўцы травяністых кар­моў сярод вадзіцеляў Гродзеншчыны стаў Анатоль Якубцэвіч. 

1.jpg

Цікаўлюся, што адчуваў мужчына, калі даведаўся пра перамогу. 

– Здзівіўся! Працаваў, як і астатнія вадзіцелі саўгаса – без выхадных з раніцы да вечара, – расказвае Анатоль Якубцэвіч. – Майму МАЗу 11 гадоў. Машына не падвяла: каля 6 месяцаў абышлося без значных паломак. Травы сёлета добрыя выраслі – два кормаўборачных комплексы «Ягуар» і новы КВК таксама ні дня не прастойвалі. Падчас закладкі траншэі ля комлекса «Рытань» за дзень перавёз каля 100 тон сянажнай масы.

У саўгасе мужчына з 1982 года. Некаторы час працаваў у райсаюзе, але ўсё ж вярнуўся ў родную гаспадарку. 

– Дзякуючы рабоце сустрэў сваю другую палавінку. У саўгасе Ганна  адпрацавала каля 15 гадоў, цяпер яна загадчыца Рытанскай біб­лія­тэкі. Выгадавалі з ёй дваіх сыноў, дачакаліся ўнукаў, – падсумоўвае нашу размову лепшы вадзіцель вобласці. – Цяпер тэхніка магутная, энерганасычаная – не тое што раней. Але заўсёды і ўсюды трэба было працаваць добра, і не толькі ў сельскай гаспадарцы. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич