Сумка, заяц, кніжка і іншыя цацкі адправяцца маленькім адрасатам

10:09 / 26.11.2020

У райкаме ГА БРСМ падвялі вынікі конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Усе фарбы жыцця для цябе».

2.jpg

На прапанову раённай маладзёжнай арганізацыі зрабіць цацку-сувенір і даслаць яе на конкурс адгукнуліся многія – было прадстаўлена 49 работ. Напэўна, немалое значэнне меў той факт, што конкурс праводзіўся да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю і пасля вызначэння пераможцаў усе цацкі будуць перададзены дзецям з рознымі захворваннямі.

У выніку больш за ўсё журы спадабалася работа Ксеніі Мароз з Гудагайскай СШ, якая даслала набор цацак «Усе колеры вясёлкі для цябе» і арыгінальную сумачку. Другое месца заняла Юлія Бруйко з СШ №2, якая зрабіла прыгожага зайца, а трэцяе – Вікторыя Іванцэвіч з Кямелішкаўскага НПК з «Вясёлай кніжкай» для развіцця маторыкі. Іх чакаюць падарункі ад арганізатараў конкурсу.

11.jpg

Набор цацак Ксеніі Мароз


1.jpg

Сумачка Ксеніі Мароз


2.jpg

Заяц Юліі Бруйко


3.jpg

Кніжка Вікторыі Іванцэвіч


Аднак і астатнія канкурсанты могуць смела лічыць сябе пераможцамі, бо няма лепшай узнагароды, чым удзячнасць за добрыя ўчынкі.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: