Комплекс КСУП «Гервяты» заняў 3-е месца ў абласным спаборніцтве

15:48 / 24.11.2020
Сярод жывёлагадоўчых комплексаў і ферм па вытворчасці ялавічыны з пагалоўем не менш за 2 тысячы 3-е месца ў вобласці заняў комплекс па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП «Гервяты». 

– Усяго на комплексе 18 чалавек, з большага – жанчыны. Дзякуючы іх штодзённай працы, да канца года мы прыйшлі з добрымі вынікамі, – расказвае начальнік комплексу Сяргей Палачанскі.

1.jpg

Комплекс «Гервяты» складаецца з 2-х цэхаў: па дарошчванні буйной рагатай жывёлы і па адкорме. У першым утрымліваецца каля 2 100 галоў, у другім – 2 300. 

Валавая прывага буйной рагатай жывёлы склала больш за 1 177 тон, гэта на 52 тоны больш, чым у мінулагоднім перыядзе. Сярэднесутачная прывага – амаль 900 грамаў (+ 23 гр да 2019-га). Тэндэнцыя атрымання прываг не змяншаецца і на канец года: напрыклад, за кастрычнік яны склалі амаль 118 тон (+7 тон). Найлепш у гэтым накірунку спрацавалі ў цэху адкорму: Валянціна Гуль­біновіч (прывага жывёлы з пачатку года склала больш за 196 тон – гэта на 6,5 тон больш, чым летась), Надзея Жакун (амаль 114 тон – плюс 6,7), Таццяна Кацяш (107,7 тон – плюс 3,7); у цэху дарошчвання – Вера Кацяш, Рэгіна Тотчык, Данута Жукоўская, Святлана Сыс, у іх групах сярэднесутачная прывага жывёлы склала ад 920 да 960 грамаў. 

Рэалізавана больш за 1 216 тон мяса, гэта на 128 тон больш, чым у мінулым годзе, у тым ліку на Ашмянскі мясакамбінат зда­дзена амаль 1 073 тоны (+200). 

Цялят не толькі вырошчваем самі, але  і набываем у гаспадарках раёна і вобласці, а таксама ў насельніцтва. За бягучы перыяд 2020 года куплена больш за 1,8 тысяч галоў. 

Спадзяюся, і наступны год для нас будзе паспяховым.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич