Лепшыя зернесушыльшчыкі раёна працуюць у КСУП «Гервяты»

12:56 / 24.11.2020
Лепшым звяном на сушцы і дапрацоўцы збожжа прызнаны тандэм Франца Тотчыка і Юрыя Баравіка. 

На зернесушыльным комп­лексе «ЛідАрай» мужчыны пра­ца­валі чацвёрты сезон – і, да слова сказаць, паспяхова. Летась, напрыклад, яны святкавалі перамогу ў спаборніцтве райкама прафсаюза работнікаў АПК. Сёлета Франц і Юрый таксама адны з першых у раёне давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон збожжа.

1.jpg

– Сакрэтаў поспеху няма, – гаворыць Юрый Баравік. – Працавалі старанна, як і ў міну­лыя сезоны. Калі не памыляюся, каля 7-мі тысяч тон рапсу і збожжа дасушылі. А яшчэ колькі грэчкі, бабоў, кукурузы!

– Гэта не толькі наша перамога, –  да размовы далучаецца Франц Тотчык. – Але і Анатоля Сасноўскага – ён працаваў у нашым звяне, але потым звольніўся: засталіся з Юрам удваіх. 

Хоць у мужчын розны стаж работы ў гаспадарцы, працаваць разам падчас уборкі ім камфортна. 

– У «Гервятах» я адзін з найстарэйшых работнікаў: працую больш за 30 гадоў. Пачынаў пры Вячаславе Адахоўскім, – працягвае Франц, які працуе ў КСУП «Гер­вяты» вадзіцелем. – Сёлета ўраджай парадаваў. У наступным годзе, думаю, таксама будзем у пары з Юрам сушыць збожжа. 

Дарога Юрыя Баравіка ў сельскую гаспадарку пачалася са жніва. Летам 2014-га  юнак уладкаваўся ў СВК «Гервяты» памочнікам камбайнера – і ўцягнуўся: адчуў водар жніва, спазнаў смак камбайнерскага хлеба. З перапынкам на службу ў арміі малады чалавек працуе ў КСУПе элект­рагазазваршчыкам.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич