Малады спецыяліст фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Бабіч

11:07 / 24.11.2020
662
Інструктар-метадыст па лячэбнай фізкультуры Вольга Бабіч працуе ў САК «Імпульс» усяго некалькі месяцаў, але і паўгадзіны стасункаў з ёй дастаткова, каб зразумець, што работа дзяўчыне вельмі падабаецца.

Тым больш цікава, што будучую прафесію Вольга выбрала выпадкова. У дзяцінстве яна ўсім казала, што, калі вырасце, будзе дапамагаць людзям. А для гэтай ролі ў яе ўяўленні найбольш удала падыходзілі работнікі ў белых халатах, таму пасля заканчэння школы дзяўчына рыхтавалася штурмаваць медыцынскі. 

1.jpg


– Вучылася я ў Спондаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе, была амаль выдатніцай, таму спачатку хацела паступаць ва ўніверсітэт, – расказвае Вольга. – Праўда, пасля азнаямлення з праходнымі баламі  зразумела, што маіх ведаў наўрад ці хопіць. Ездзіць са Страчанкі кудысьці да рэпе­тытара не было магчымасці, дый  лішніх грошай у сям’і не было. Цэнтралізаванае тэсціраван­не па прадметах здала добра, але ўсё роўна мы з мамай вырашылі не рызыкаваць, я думала падаваць дакументы ў каледж.

Вось тут і ўмяшаўся ў ход падзей выпадак. Да старэйшай сястры Вольгі завітала сяброўка, якая скончыла медыцынскі каледж. Яна расказала, што збіраецца паступаць на факультэт фізічнай рэабілітацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры – маўляў, праходныя балы там не зашкальваюць. Паслухаўшы яе, вырашыла паспрабаваць шчасця і Вольга.

– Гэта Саша (так завуць старэйшую сястру) падштурхнула паехаць тады ў Мінск, – працягвае дзяўчына. – Мама таксама ідэю падтрымала – маўляў, паспееш яшчэ ў свой каледж. Прыйшла я ва ўніверсітэт, а на рэабілітацыю, аказваецца, толькі з медыцынскай адукацыяй бяруць. (Усміхаецца.) Аднак я вырашыла: раз прыехала, значыць, дакументы падам – толькі вось куды? Тут на вочы трапляецца словазлучэнне «лячэбная фізкультура» і я ўспамінаю, што падчас пілігрымкі Нарач-Будслаў хтосьці расказваў, што рыхтуецца паступаць на ЛФК. Што ж, значыць і я туды пайду! Праўда, давялося яшчэ дадаткова здаць нарматывы па фізкультуры, але са спортам у мяне ніколі не было праблем. Вось так паступіла на спецыяльнасць, пра якую нічога не ведала, але гэта аказаўся як ніколі правільны выбар. 

Цяпер Вольга ўпэўнена, што калі б тады выбрала медыцыну – хутка пашкадавала б. Падчас вучобы яна праходзіла практыку ў розных установах, у тым ліку ў бальніцы. Назіраючы за ўрачамі, дзяўчына дзякавала ўсявышняму, што не даў ёй зрабіць памылку і накіраваў на правільны шлях. 

Пасля заканчэння ўні­вер­сітэта Вольга вярнулася на родную Астравеччыну – тут якраз пабудавалі САК і была вакансія інструктара-метадыста. Зараз дзяўчына вядзе лячэбную фізкультуру на выпраўленне паставы і ступні ў дзяцей, а таксама пілатэс для дарослых. І хоць працуе яна некалькі месяцаў, свабодных месцаў у групах даўно няма. 

– Усё складваецца добра: мне выдзелілі пакой, калектыў у нас малады і таварыскі, а галоўнае – займаюся любімай справай, – з усмешкай рэзюмуе Вольга. 

З такім пазітыўным інструктарам любыя нагрузкі не страшныя. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений