Валанцёры Астравеччыны – лепшыя ў вобласці

11:24 / 23.11.2020

Астравецкія валанцёры трапілі ў лік пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу ГА БРСМ «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

2.jpg

Наша газета неаднойчы пісала, як актывісты Астравеччыны дапамагаюць прыбіраць тэрыторыі ля рэк і азёр, у зонах адпачынку, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні горада – усё гэта ў рамках экалагічнай акцыі «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

Старанне хлопцаў і дзяўчат не засталося незаўважаным. Па выніках абласнога этапу валанцёрскі атрад «Крышталь» з гімназіі №1 стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы валанцёрскі атрад», а атрад СШ №2 «Добрае сэрца» прызнаны лепшым у намінацыі «Лепшая ландшафтная кампазіцыя».

1.jpg

Матэрыялы аб дзейнасці актывістаў накіраваны на рэспубліканскі этап конкурсу.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: