Лепшых працаўнікоў адзначылі ў КСУП «Міхалішкі»

17:48 / 14.11.2020

КСУП «Міхалішкі» сёлета пакуль не ўвайшло ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва – хочацца верыць, што ключавое слова тут «пакуль». Бо ў гэтым сельгаспрадпрыемстве шмат старанных, руплівых працаўнікоў – як і ў кожнай вёсцы. Тое, што вынікі, якіх дасягнулі сёлета земляробы і жывёлаводы гэтай гаспадаркі, не рэкордныя, – не іх віна, бо справу сваю яны рабілі сумленна і адказна.

07.jpg

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Рэната Яфімава і Сяргей Паляшчук прыехалі да «міхалішкаўцаў», каб падзякаваць за працу і ўручыць узнагароды і падарункі перадавікам.

Нешматлюднае – арганізатары прытрымліваліся рэкамендацый аб прафілактыцы распаўсюджання каронавіруснай інфекцыі COVID-19 – мерапрыемства прайшло ў сельскім Доме культуры.

Расказаўшы пра паказчыкі, з якімі раён заканчвае сельскагаспадарчы год, Ірына Эдуардаўна падкрэсліла:

– На жаль, паказчыкі КСУП «Міхалішкі» пакуль не дацягваюць да тых, што дасягнулі «Гудагай» ці «Гервяты». Але вашы рэкорды, упэўнена, наперадзе: флагманы таксама ішлі да сённяшніх вынікаў не адзін год. Хачу, каб вы ведалі: мы цэнім вашу працу. Кажуць, таму, хто першым устае, Бог даруе адзін грэх. У гэтай зале сабраліся людзі, якія часта будзяць раніцу.

01.jpg

Старшыня Савета дэпутатаў уручыла лепшым працаўнікам Падзячныя лісты. Іх атрымалі Уладзімір Станевіч, загадчык рамонтных майстэрань, і Людміла Івашкевіч, загадчык Страчанскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы.

020.jpg

Цёплыя словы віншавання і падзякі за працу ў адрас землякоў прагучалі з вуснаў дырэктара КСУП «Міхалішкі» Аляксея Паўлоўскага і старшыні Міхалішкаўскага сельвыканкама Віталя Івашкевіча.

Падзякай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і грашовай прэміяй у намінацыі «Лепшы па прафесіі» адзначаны трактарысты-машыністы Іван Юшчык і Міхаіл Дашын, вадзіцель Генадзь Емяльян, электрагазазваршчык Казімір Масевіч, галоўны ветэрынарны ўрач Таццяна Мешкель, ветэран сельскагаспадарчай вытворчасці Тэрэса Пуховіч.

05.jpg

Не засталіся ў баку ад галоўнага свята працаўнікоў вёскі і грамадскія арганізацыі. Так, «Беларускі саюз жанчын» каштоўным падарункам адзначыў працу бухгалтара гаспадаркі Тамары Плехаць, раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК – трактарыста-машыніста Валерыя Дэнюша і вадзіцеля Генадзя Емяльяна.

Цёплым і шырым падарункам для ўсіх удзельнікаў сталі песні ў выкананні самадзейных артыстаў, якія ўпрыгожылі свята, як філігранныя карункі аздабляюць саматканы ручнік.



З першых вуснаў

Дырэктар КСУП «Міхалішкі» Аляксей ПАЎЛОЎСКІ:

– Мы часта гаворым: герой, гераічны ўчынак. У гэтай зале сабраліся сапраўдныя героі, хоць яны рэдка чуюць у свой адрас гэтыя словы і праца іх часта непрыкметная. Больш таго: тут далёка не ўсе, хто заслугоўвае ўзнагарод. Але ведайце: мы ўсіх ведаем і цэнім працу кожнага.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик