Дзе апранаюцца астраўчане

09:36 / 13.11.2020
Сёлетняя восень песціла нас  цёплым надвор’ем. Па прагнозах сіноптыкаў, моцных маразоў зімой на тэрыторыі Беларусі чакаць не варта. Але ж цёплыя паліто і боты не пашкодзяць...

У астраўчан карэспандэнт пацікавіўся, дзе яны набывалі зімнія вопратку і абутак.

Ірына Змітровіч, пенсіянерка:

IMG_9821 Змитрович.jpg

– Яшчэ нічога не набывала. За рэчамі адпраўляюся на рынак – у магазінах, асабліва фірменнага беларускага адзення і абутку, цэны «кусаюцца». Найбольш танна рэчы можна купіць у Смаргоні. 

Галіна Масевіч, пенсіянерка:

IMG_9828 Масевич.jpg

– З-за эпідэмічнай сітуацыі грамадскія месцы стараюся не наведваць, у магазін ха­джу толькі па неабходнасці. На зіму ўсе неабходныя рэчы ў мяне ёсць – адзен­не звычайна набываю на мясцовым рынку. 

Надзея Нарковіч, у адпачынку па доглядзе дзіцяці, з сынам Дзмітрыем:

IMG_9831 Наркович.jpg

– Усё неабходнае для дзіцяці набываем у магазіне «Лімпапо». Зімовы камбінезон падарылі бабулі-дзядулі. Хоць у Астраўцы жыву трэці год, але дрэнна ведаю, дзе знаходзяцца магазіны абутку і адзення.

Аліна Карвэцкая і Арына Макей, вучаніцы

IMG_9836 Корвецкая Макей.jpg

Аліна:

– Мне падабаецца спартыўны стыль, хачу зімнія красоўкі. Шкада, што ў школе трэба прытрымлівацца дзелавога стылю – у джынсах зручней. (Усміхаецца.)

Арына:

– Да пандэміі каронавіруса з бацькамі часта ездзілі ў Вільнюс, там шмат распродажаў, а класныя рэчы можна набыць з вялікай зніжкай. На зіму хачу новыя куртку і чаравікі.  

Дзмітрый Іваноў, будаўнік (без фота):

– Мая справа – зарабляць грошы, астатняе – клопат жонкі. Зімовае адзенне набываем не кожны год, значныя пакупкі робім у Смаргоні. Для сябе і дзяцей каханая замаўляе адзенне і абутак на адным з папулярных сайтаў. Праўда, цяпер, наколькі ведаю, трэба загадзя аплачваць усе заказаныя рэчы, што не вельмі зручна, але, калі нешта не падышло, грошы вяртаюць пералічэннем на банкаўскую картку.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич