Знак на Школьным: ігнаруюць і парушаюць

14:58 / 09.11.2020
Белы круг з чырвонай акантоўкай – гэты дарожны знак усе вадзіцелі ведаюць як папярэджанне: «Спыніся! Далей рух забаронены». І тым не менш далёка не ўсе выконваюць яго патрабаванне. Напрыклад, такая праблема існуе на завулку Школьным – многія вадзіцелі заязджаюць туды, не звяртаючы на забарону ўвагі.

1.jpg


У чым прычына ігнаравання знака, карэспандэнт «раёнкі» высвятляў разам з супрацоўнікамі дарожна-паставой службы аддзялення зяржаўтаінспекцыі.

Каля адзінаццаці гадзін дня – на завулку бойка ідзе гандаль фруктамі-гароднінай, саленнямі-варэннямі, непадалёк на звыклым месцы заманьвае пакупнікоў машына з надпісам «Жывая рыба». Побач стаяць два легкавыя аўтамабілі.

– Гэта транспарт работнікаў магазінаў, – тлумачыць інспектар ДПС Андрэй Субач. – Аднак нярэдка заязджаюць пад знак і тыя, каму гэта забаронена. Адны кажуць, што не заўважылі, другія – што месца на паркоўцы не хапае, трэція – што яны на дзве-тры хвіліны прыпыніліся. Аргументы розныя, але правілы дарожнага руху для ўсіх аднолькавыя.

3.jpg

Найбольшы ажыятаж на завулку ў суботу і нядзелю. Гэта і не дзіўна – калі, як не ў выхадныя, пахадзіць па магазінах. Але навошта цягнуць цяжкія
сумкі да стаянкі, калі можна пад’ехаць бліжэй – прыкладна так, напэўна, думае парушальнік. Наўрад ці хто задумваецца, што ў гэты час сюды можа
пад’ехаць грузавік з таварам на разгрузку, аднак ён не ўціснецца паміж легкавушкамі.

– Людзі павінны разумець, што знак тут не выпадкова стаіць, – працягвае Андрэй Субач. – Рэагуюць па-рознаму: аднаму скажаш – і ён нізавошта
больш парушаць не стане, а іншы прапускае папярэджанні міма вушэй.

Забараняючы знак знаходзіцца амаль пасярэдзіне завулка Школьнага – за гандлёвымі павільёнамі, ля якіх, дарэчы, ёсць стаянка. А вось заязджаць за знак не варта – гэта адміністрацыйнае правапарушэнне, за якое прадугледжаны штраф. На першы раз давядзецца заплаціць 1 базавую велічыню,
пры паўторным парушэнні – 2.

Дарэчы, падчас дзяжурства з супрацоўнікамі ДПС толькі адна машына заехала пад знак. Хочацца верыць, што службовы аўтамабіль ДАІшнікаў, што
відаўся здалёк, і быў ні пры чым і вадзіцелі свядома не парушалі правіл дарожнага руху.

2.jpg



Вытрымка з Правіл дарожнага руху:

Дарожны знак 3.2 «Рух забаронены» забараняе рух усім відам транспарту на ўчастках, якія пачынаюцца адразу пасля ўстаноўленага знака за некаторымі выключэннямі.

Забарона не распаўсюджваецца:

– на маршрутныя транспартныя сродкі, калі маршрут перасякае зону яго дзеяння;

– на дарожна-эксплутацыйны і камунальны транспарт, спецтэхніку з нахіленай белай паласой на бартах;

– аўтатранспарт, які абслугоўвае гандлёвыя і іншыя прадпрыемствы, размешчаныя непасрэдна ў абазначанай знакам зоне;

– на асабісты транспарт, які належыць грамадзянам, што пражываюць ці працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасцей пад’езду.
Разам з гэтым такому транспарту трэба ўязджаць у абазначаную зону і выязджаць з яе строга на бліжэйшым да месца прызначэння скрыжаванні;

– на аўтамабілі, якім кіруюць інваліды І і ІІ груп, а таксама ІІІ групы з парушэннямі апорнарухальнага апарату ці транспарт, які перавозіць такіх
інвалідаў;

– на інкасатарскія спецаўтамабілі для збору грашовай выручкі і перавозкі каштоўнасцей з аб’ектаў, якія знаходзяцца ў зоне дзеяння гэтага знака, пры ўмове, што яны не ствараюць затораў.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Марина Мацкевич