Наши подписчики. Вацлав Кондратович: «Люблю статьи об истории организаций»

17:09 / 03.11.2020
З «Астравецкай праўдай» сям’я Кандратовіч з Палушаў сябруе не адно дзесяцігоддзе. 

– Ды ўсё жыццё гэта газета прыходзіць у нашу паштовую скрыню: як пажаніліся з Марыяй, так і сталі выпісваць  «Астравецкую». А дзе ж яшчэ мясцовыя навіны чытаць, як не ў «раёнцы»?! – кажа Вацлаў Кандратовіч. – За тым, каб не застацца без газеты, сочыць жонка.  Да яе на работу паштальён прыносіць ведамасную прэсу і, калі трэба, афармляе індывідуальную падпіску – зручна. 

1.jpg



– Чытаю ў «Астравецкай» усё. Праглядваць газету пачынаю з апошняй старонкі: каго віншуюць, хто пайшоў з жыцця  – бывае толькі з «раёнкі» і даведаешся, што нейкага знаёмага чалавека ўжо не стала, – працягвае чытач. – З артыкулаў асабліва цікавяць тыя, дзе пішуць пра навіны КСУПаў, іх мінулае, цяперашніх і былых работнікаў. Вось нядаўна пра Антона Іванавіча Галяка пісалі, я працаваў пры ім –  надта добры быў чалавек. 

Падабаюцца Вацлаву Кандратовічу і матэрыялы, якія расказваюць пра гісторыю жыцця арганізацый, вёскі, лёсы людзей. Мужчына кажа, што часам і населенага пункта ўжо не існуе альбо чалавека не стане, а памяць пра іх у газеце застанецца.  

– Надта ж падабалася рубрыка «Гісторыя газетным радком». Чытаеш пра мінулае жыццё раёна, людзей, фотаздымкі даўнейшыя глядзіш, а  ўсё ж вядомае  – і такія ўспаміны захлынаюць, быццам на машыне  часу пераносішся назад, – дзеліцца Вацлаў. –  Цікава пачытаць, калі пра знаёмых друкуюць у газеце. Ды і я не раз «быў» у «Астравецкай» –  ваша Алена Гануліч пісала, і пра майго зяця Вадзіма пісалі –  гэтыя нумары пакідаем на памяць. (Усміхаецца.) Раней як сястра з Вільні прыязджала, то забірала з сабой  «Астравецкую праўду». 

Так што пішыце для нас, журналісты, а мы будзем чытаць!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: