39 тур конкурсу «Пазнай Астравечыну»

09:19 / 16.10.2020
Падчас святкавання 550-годдзя Астраўца ў нашым раёне адначасова з’явіліся дзве каменныя скульптуры, прысвечаныя аднаму з сімвалаў, адлюстраваных на гербе горада, – ласосю. Але калі першы аўтарства Аляксандра Шомава, які быў урачыста адкрыты ў дзень горада ў Астраўцы на так званым востраве кахання, ведаюць усе, то другі, зроблены скульптарам Валерыем Борздым, устаноўлены на тэрыторыі Варнянскага  навучальна-педагагічнага комплекса, вядомы толькі тым, каму даводзілася бываць у мясцовай школе і створаным тут ласасёвым цэнтры. Тым не менш, нашы канкурсанты ці бывалі там, ці чыталі пра цэнтр і скульптуру – цяжкасцей з адказам на гэтае пытанне ў іх не ўзнікла.

1.jpg


Ласосі прыплываюць на нераст, пераадольваючы больш за 500 кіламетраў з Балтыйскага мора ўверх па цячэнні, каб адкласці ікру там, дзе некалі з’явіліся на свет самі, – у чыстых рачулках. Доўгі час навукоўцы лічылі, што ласосі ў Беларусі зніклі. Толькі ў 1990-х гадах з’явілася інфармацыя, што на Астравеччыне водзіцца чырвоная рыба. Аказалася, Вілія ўпадае ў Нёман ніжэй плацін, і Астравеччына – адзінае месца ў нашай краіне, куды прыходзіць на нераст балтыйскі ласось.

Актывісты грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з мясцовымі жыхарамі распачалі штогадовае восеньскае дзяжурства на трох рачулках раёна, куды заходзіў нерасціцца ласось, ахоўваючы яго ад браканьераў. Цяпер, пасля многіх гадоў клапатлівай працы, шырокага інфармавання мясцовых жыхароў, у тым ліку і з дапамогай «Астравецкай праўды», колькасць рыб, якія прыплываюць у Беларусь, даходзіць да сотні – калі так справа пойдзе і далей, то ёсць надзея, што кумжу можна будзе выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі, куды яна была занесена як знікаючы від.
Скульптар Валянцін Борзды таксама некалькі гадоў валанцёрыў у нашым раёне, ахоўваючы кумжу. Тут і ўзнікла ў яго ідэя зрабіць скульптуру. «Я на свае вочы бачыў кумжу, яе нераст, і таму скульптура атрымалася натуральнай. Гэта дзве рыбіны, самка і самец, з анатамічнымі асаблівасцямі і ў сапраўдным памеры», — гаворыць Валянцін Борзды.

2.jpg



Месца для ўстаноўкі скульптуры  выбрана невыпадкова. Працяглы час вучні і настаўнікі Варнянскай школы займаюцца карпатлівай работай па захаванні гэтага рэдкага віду рыб, пішуць па гэтай тэме навуковыя і даследчыя работы, удзельнічаюць у конкурсах. Разам з прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» кожную восень яны выходзяць на патруляванне рачулак, па якіх ласось ідзе на нераст. А галоўнае – у школе адкрыты ўнікальны, адзіны не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі постсавецкай прасторы ласасёвы цэнтр, дзе можна ўсё даведацца пра ласося і «астравецкую» разнавіднасць гэтага сямейства – кумжу.  

За правільныя адказы ў 38 туры 1 бал налічаны Станіславу Памецьку, па 2 – Андрэю Ваўчку і Святлане Марозавай, па 4 – Алегу Драгану, Ганне Мілашэвіч, Жанне Волк-Леановіч, Марыне Кімсе, Алене Памецьцы, Вікторыі Іванцэвіч.

Лідары ў нас ранейшыя: Алег Драган са 130 баламі займае 1 месца, Марына Кімса, адстаўшы на яго на 2 балы, – 2-е, Ганна Мілашэвіч і Жанна Волк-Леановіч – 3-е: у іх па 124 балы. 


Дзе гэта, што гэта?

1.jpg



Нагадваем: далучыцца да конкурсу «Пазнай Астравеччыну» можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды, фотаздымкі і відэа.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик