«Польскае рэха Астраўца» выступіла на Ашмяншчыне

16:01 / 12.10.2020
На жаль, каронавірус унёс карэктывы ў жыццё многіх людзей, у тым ліку – у культурнае. Тым не менш, хор «Польскае рэха Астраўца» (кіраўнік Алена Такарчук) не траціць аптымізму і бадзёрасці: у верасні астравецкі калектыў даў канцэрт у вёсцы Сухадолы Ашмянскага раёна. 

1.jpg



– Мы здоўжыліся па выступленнях і гастролях. Таму з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне мясцовага аддзела культуры і вольнага часу, – расказала старшыня аддзялення саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мароз. – Дарэчы, мерапрыемства прайшло з выкананнем рэкамендуемых медыкамі засцерагальных мер. 

На працягу гадзіны астравецкія палякі радавалі сухадольцаў песнямі на польскай, беларускай і рускай мовах. За кожную кампазіцыю гледачы аддзячвалі артыстам гучнымі апладысментамі і кветкамі з уласных палісаднікаў. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: з архіва Тарэсы МАРОЗ