Золата і серабро заваявалі на рэспубліканскім чэмпіянаце ўраджэнцы Астравеччыны

09:04 / 08.10.2020

Аляксандр Ляховіч і Анастасія Рароўская дайшлі да ганаровага п’едэсталу на чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай хадзьбе.

У мужчынскай гонцы пехатой на дыстанцыі 20 кіламетраў зноў у лідарах аказаўся наш зямляк. Аляксандр Ляховіч пераадолеў гэту адлегласць за 1 гадзіну 24 хвіліны і 26 секунд – і заваяваў залаты медаль.

1.jpg

На такой жа дыстанцыі, толькі сярод жанчын, удалым вынікам адзначылася яшчэ адна ўраджэнка Астравеччыны – Анастасія Рароўская. Дзяўчына стала сярэбраным прызёрам, скарыўшы 20 кіламетраў за 1 гадзіну 37 хвілін і 10 секунд.

Віншуем!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: