Дзіцячая логіка: заўтра пачынаецца сёння

13:19 / 06.10.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Раман, 6 гадоў

Сённяшнім дзецям цяжка ўявіць, якім шчасцем некалі быў для іх бацькоў мандарын ці апельсін. А цэлы кілаграм такой смакаты – гэта ўвогуле цуд!

Вось неяк удалося жан­чыне раздабыць цэлы кіла­­грам мандарынаў – ся­броў­ка з Масквы прывезла. Якраз перад днём нараджэння сына – пра лепшы падарунак ён і не марыў.



– Толькі не ўздумай з’есці ўсе за раз, бо жывот будзе балець! – аддаючы Ромку пакунак, строга папярэдзіла маці. – Сёння з’еш палову, другую па­кінь на заўтра. 

Ранкам жанчына за­хо­дзіць у пакой – а ўся падлога ўс­ла­на лу­пін­камі ад ман­да­рынаў. І ніводнага фрукта ў пакеце!

– Ты што, усе мандарыны з‘еў? – спалохалася маці і кінулася глядзець, ці не высыпала сына. – Я ж прасіла: пакінь частку на сёння.

– А я і з’еў іх сёння, – пазя­хаючы, па­тлумачыў сын. – Ты ж расказвала, што новы дзень пачынаецца апоўначы. Я да­чакаўся, калі гадзіннік пра­­б’е дванаццаць – і з‘еў астат­­нія.


Тамара РАБІНКІНА


Текст: Главный администратор