Пра школу з гумарам расказваюць настаўнікі

16:02 / 04.10.2020

У школе часта здараюцца цікавыя гісторыіАдны настаўнікі ўспамінаюць іх са смехам, іншыя, наадварот, стараюцца хутчэй забыць. Напярэдадні прафесійнага свята мы пацікавіліся ў астравецкіх педагогаў, ці здараліся з імі такія выпадкі. Аказалася, што бывала ўсякага!

На прыём... да акушэркi

Аляксандр Іванцэвіч, дырэктар Кямелішкаўскага НПК:

– У школе заўсёды ёсць вучні, якія спазняюцца на ўрокі. Быў такі і ў нас, – узгадвае Аляксандр  Леанідавіч. – І вось аднойчы ён спазняецца… А я ўжо ведаю, чым ён займаўся гэтыя 10 хвілін – курыў за школай – па паху чуваць.

– Я быў…, я хадзіў…, –  чухае патыліцу дзесяцікласнік і выдае:

– Хадзіў у бальніцу, на прыём да ўрача.

У Кямелішках гэта апраўданне можа служыць 100-працэнтнай «адмазкай»: амбулаторыя знаходзіцца блізка каля школы.

– Ты захварэў? Што баліць? Да каго звяртаўся? – пытаюся.

Школьнік разумее, што выкручвацца неяк трэба. Успамінае, што маці яго аднакласніцы працуе ў амбулаторыі – і выпальвае:

– Хадзіў да мамы Рэнаты…

На што дзяўчынка са смехам адказвае:

– І што ж ты там рабіў? Мая маці акушэрка!

Клас выбухнуў дружным смехам. Спыніць гэты рогат і пачаць урок было складана…



А папера была?

Вольга Баяровіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі:

– Калісьці я працавала настаўніцай пачатковых класаў. Менавіта тады і здарыўся адзін з анекдатычных выпадкаў, звязаны з хуткім развіццём лічбавых тэхналогій, калі школьнікі і дашкольнікі не ўяўляюць жыцця без камп’ютара, мабільнага тэлефона і інтэрнэта, – узгадвае  Вольга Віктараўна. – Неяк у мяне вучань пацікавіўся: «Калі вы хадзілі  ў школу,  вам  дазвалялі карыстацца мабільнікам?» На што я яму адказала, што калі  вучылася ў школе, такіх тэлефонаў яшчэ не было.

– А дамашняе заданне вы хаця б раз з інтэрнэта спісвалі? Ці заўсёды ўсё самі рабілі? – не ўтаймоўваўся хлопчык.

– Не было ў мяне камп’ютара, ды і пра інтэрнэт тады яшчэ размоў не вялося, – кажу я.

– Ого! А папера ў вас хаця б была? – здзіўлена запытаў вучань.



Невядомы Анегiн 

Аксана Лазарава, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ №1:

– Сразу же приходит на ум творческая работа одного из учеников – называть его не буду. В 11 классах тогда изу­чали произведение Пушкина «Евгений Онегин» – и школьники писали сочинение на предложенные темы. Одна из которых звучала так: «Могла ли не состояться дуэль Ленского и Онегина?». И вот я читаю: 

«Могла ли состояться дуэль Ленского? Конечно. Если бы Ленский не обидел сестру Тани, то Евгений Онегин не вызвал бы его на дуэль. А Онегин всё-таки вызвал, потому что любил Татьяну и не мог позволить оскорбить сестру Татьяны. И вызвал его как джентльмен. Ленский был злой и поэтому всегда хотел сказать какую-нибудь гадость… 
И вот наступил день дуэли. Онегин убивает Ленского и решает уехать в Одессу, потому что его искала милиция. Потом он переезжает в Париж…»

– Чтобы сочинение получилось побольше, ученик переписывает несколько строф произведения – только делает это в строчку – и в итоге заканчивает так: 

«Онегин с юности писал стихи и поэмы. А когда стал взрослым, его выгнали со двора. И пошёл Онегин искать жильё, продолжал писать стихи и зарабатывать деньги».

– На следующем уроке  уточнила у автора сочинения, читал ли он произведение. И получила ответ: не до конца. Представляете, сколько нового  и интересного мы бы узнали об Онегине и Ленском, если бы школьник дочитал роман до конца?! – улыбается Оксана Павловна. 

I цырульня па сумяшчаль­нiцтву?

Вольга Штура, настаўнік пачатковых класаў гімназіі №1:

– Сёння хочацца ўзгадаць адно з самых незвычайных і цікавых віншаванняў, якое я атрымала ў Дзень настаўніка. З першакласнікамі вярталася са сталовай у клас і сустрэлі аднаго з вучняў старэйшых класаў, які, павітаўшыся, звярнуўся да маіх малышоў:я

«Слухайце настаўніка, тады будзеце такім жа крутым, як і я!»

Незвычайны выпадак аднойчы адбыўся са мной і на ўроку працоўнага навучання. Мы са школьнікамі працавалі над аплікацыяй: малявалі, выразалі, клеілі... Напрыканцы ўрока дзеці прадэманстравалі свае работы, атрымалі адзнакі і пасля званка адправіліся дадому.

І толькі  на наступны дзень я давелася, што мае школьніцы, ствараючы свае шэдэўры, паспелі яшчэ і падстрыгчы сабе валасы. Прычым паведаміла мне пра гэта наша прыбіральшчыца…


Птушкi-здраднiкi

Ірына Жалток, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гудагайскай СШ:

– Цікавых сітуацый за 25 гадоў працы ў школе было шмат. Напэўна, ужо можна было б і зборнік выдаць, калі б у час пачала запісваць.

З апошняга: да назоўнікаў вучні падбіралі  прыметнікі і складалі  з атрыманымі словазлучэннямі сказы. Адзін са школьнікаў  зачытвае:

– У вырай адляцелі подлыя птушкі.

– А чаму ж яны подлыя? – цікаўлюся я.

– А чаму яны пакідаюць нашу Радзіму і лятуць немаведама куды? – чую ў адказ.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: