Не пакідайма бліжняга ў бядзе

11:37 / 01.10.2020
Захапляюся і бясконца паважаю аптымістаў. І – о сорам – непрыхавана ім зайздрошчу. Бо самую гэтая выдатная і неабходнейшая чалавечая якасць часам пакідае.  Прычыны? А іх хапае! Хваробы, праблемы, выпадковыя  стасункі, ад якіх потым горка на душы і ў роце. Прыродныя і палітычныя катаклізмы. Разумееш, што нічога ад цябе не залежыць, і ўсё ж... Надоўга пахмурнее настрой,  у галаву лезуць змрочныя думкі, вочы нечаму бачаць адзін негатыў. І ўвогуле, ногі не йдуць.

3.jpg



А тут яшчэ гэты кляты каронавірус! Паветра настолькі насычана страхам падхапіць заразу, што нават простае «ап-чхі!» – у носе заказытала – гучыць як стрэл гарматы і раскідвае навакольных у розныя бакі. І потым нікога да купы не збярэш...

Вы заўважылі, сябры мае, наколькі змянілі нас  гэтыя самаізаляцыя і «аддалёнка»? Пахаваліся за маскамі і павязкамі, баімся падысці  адзін да аднаго на вуліцы, павітацца за руку ці, крый божа, абняцца... Спяшаемся хутчэй замуравацца ў сваёй шкарлупіне.

Не, меры перасцярогі, несумненна, неабходныя, бо здароўе, сваё і чужое, найважней.

Ды каб да іх яшчэ крыху людскасці, спагады, паразумення, жадання падтрымаць, дапамагчы, выручыць. А мы адварочваемся ў абыякавасці, бо свая кашуля да цела бліжэй...

Найскладаней у такой сітуацыі людзям пажылым, адзінокім, калі за цэлы дзень не толькі ў хату ніхто не зойдзе, нават не патэлефануе і слоўца добрага не скажа. Ну нельга ж так,  людзі! Сёння мы чужой бяды заўважаць не хочам, заўтра не заўважаць нашай. Што стане са светам?

Вось таму мяне асабліва ўсцешыла, што маю суразмоўцу ў бядзе не пакінулі, і гэта стала «падзарадкай» для яе аптымізму. І цяпер ужо яна сама дзеліцца з іншымі цеплынёй  душы.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: