Самыя раннія памідоры ў акрузе – у Віталя Іванавіча

14:35 / 28.09.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Даўно вядома, што вяс­ко­выя гаспа­дары заўжды спаборнічаюць: хто раней пасадзіць, хто першым бульбу выкапае, у каго даўжэйшы агурок вырас, а ў каго капуста большая завязалася.

Віталь Іванавіч той яшчэ майстар жартаў і розы­г­рышаў. Неяк вясной, калі суседзі толькі-толькі на­цягнулі цяпліцы і высадзілі рассаду памідораў ды пер­цаў –  ён таксама не адстаў, – прыехалі да яго сыны з жонкамі.

У чаканні дарагіх гасцей бацькі, вядома ж, прыкупілі рознай смакаты, гародніны ды фруктаў. Пакуль жонка разбірала сумкі, Віталь Іванавіч цішком дастаў пакет з памідорамі, аднёс у цяпліцу і расклаў пад толькі што высаджаныя кволыя каліўцы.



Настала раніца ў нядзель­ку: у двары дзеці тэпаюць, з бацькамі гамоняць, унукі бавяцца, ад мангала дымком пацягнула… Вяскоўцы праз плот кідаюць вокам, што ж там у суседзяў робіцца.

Дачакаўшыся, калі гледа­чоў сабра­лася пабольш, Ві­таль Іванавіч між іншым кінуў сыну:

– Вадзім, схадзі ў цяпліцу, памідоры збяры…

Хлопец ведаў бацькаву любоў да ро­зы­грышаў і ахвотна яго падтрымаў: пай­шоў у цяпліцу і вынес з дзясятак чыр­ва­набокіх таматаў. У суседзяў, што назы­ваецца, сківіца адпала: адкуль?! Мы ж яшчэ толькі пасадзілі – а яны ўжо збіраюць. Калі сеялі, які сорт, чым падкормлівалі?!

Але славу Віталя Івана­віча як лепшага агародні­ка наваколля «абламала» больш сур’ёзная жонка: рас­тлумачыла людзям, адкуль у цяпліцы памідоры ўзяліся.

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Главный администратор