Увага: "прамая лінія" з начальнікам аддзела адукацыі

08:26 / 20.10.2011

У чацвер, 20 кастрычніка, адбудзецца “Прамая лінія” жыхароў Астравеччыны з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Віктарам Віктаравічам Млечка.
У гэты дзень з 10 да 12 гадзін можна патэлефанаваць Віктару Віктаравічу па нумары 23-5-17 і атрымаць адказы на цікавячыя вас пытанні.
Задаць пытанні можна і папярэдне, патэлефанаваўшы па нумары 20-3-64.