Лёсы Вялікай Айчыннай: Розныя бакі адной вайны

12:19 / 27.09.2020
АСТРАВЕЦКІ РАЁН, вёска Кярэлі

Узгадвае жыхарка вёскі Палесціны Рэгіна Шасцялін­ская:

23.jpgРознага было. Я памірала ў вай­ну:  надта высокая тэмпература паднялася – мама не магла збіць. А за нашай хатай быў лес, там скрозь стаялі немцы. І мама рашы­лася, перажагналася і ка­жа: «Пайду да немцаў, папрашу, каб іх урач паглядзеў дзіця». І пайшла. Маму не пачапалі. Прыйшоў немец, даў укол, тэм­пе­ратура спала – і я выздаравела. А вось таты брата, ён у Маркунах жыў, чатырохгадовая дзяўчынка  згарэла ад тэмпературы. 

Немцы ежу не бралі сілай – прасілі. Мама карову падоіць, малака возьмуць, колькі трэба, часта і самі нешта прыносілі: давалі дзецям  шакаладкі – не крыў­дзілі. Як, можа, нехта зро­біць які врэд, дык усяго было. 

У Барку, казалі, забілі нейкага чалавека – ён з плену ішоў, удаў (прадаў. – Заўв. аўт.) нехта, што мужчына валяецца-ідзець, – паляцелі немцы туды і забілі. Чалавека пахавалі ў Барку, паз­ней яго родныя прыехалі, адкапалі цела і павезлі да сябе хаваць. 

А бандыты хадзілі! Рабавалі, забіралі – невядома што рабі­лася! 

Таты майго брат Іван Пазлевіч загінуў у Германіі ў палоне. Пасля вайны з Гялюн прыйшоў да нас у Кярэлі чалавек – ён разам з дзядзькам быў у палоне – гаварыў, што бачыў нашага Івана і той сказаў яму, што, мусіць, дахаты ўжо не вернецца – хворы быў. Так і сталася…

А другога брата бацькі ра­зам з жонкай і трыма дзецьмі ў Буяках застрэлілі бандыцюгі. За тое, што дзядзькавы швагер быў у партызанах так пака­ралі. Тады, здаецца, 18 чалавек за ноч за­стрэ­лілі! 

Страшна было. Помню, сядзім у хаце ноччу, чуем – сабачка наш брэша – ідуць бандыцюгі. А жывёліне не скажаш, каб маў­чала, ажно толькі чуем «плю-ух-х» – застрэлілі сабачку. І не пакажашся, і голасу не падасі…

За сцяной мама стаіць, тата выглядае асцярожна – сядзім, заняўшы дух. І не кожны ж пры­маў пераначаваць – тата з мамай то каля кутоў ходзяць, то ў лазні, а нас, трох, Владзючыха прымала да сябе, казала: «А хто ведае, колькі ў мяне дзяцей, – лезьце, дзеткі на печ!» Мы надта баяліся бандытаў, бо таты брат партызанам быў – за гэта маглі расстраляць. 

Нейкі час нямецкія салдаты жылі ў Палесціне. А вяскоўцаў вывезлі ў Малюту – па хатах да людзей рассялілі. За нашай Палесцінай самалёты стаялі, боепрыпасаў шмат было!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: