Пра здабыткі і развіццё Астравецкага лясгаса расказвае яго дырэктар Рыгор Долгі

10:04 / 19.09.2020
Пра здабыткі і перспектывы развіцця ДЛГУ «Астра­вецкі лясгас» напярэдадні прафесійнага свята мы пагутарылі з яго дырэктарам Рыгорам Долгім. 

1.jpg


– Сёлета ўпершыню на раённую Дошку гонару былі занесены прадпрыемствы, сярод якіх Астравецкі лясгас. Для вас гэта стала нечаканасцю? 

– Для нас гэта было прыемнай нечаканасцю. Работнікі Астравецкага лясгаса і лясніцтваў за­носіліся на раённую Дошку гонару, тут варта прыгадаць ляс­нічага Катлоўскага лясніцт­ва Аляк­сея Мазырку, машыніста трылёвачнай машыны Паўла Афо­ніна і іншых. Таксама ня­даў­на стала вядома, што лясгасу прысвоены статус «вопытны».

– Некалькі гадоў запар ваша лесагаспадарчае прад­прыем­ства лідзіруе сярод ін­шых лясгасаў вобласці ў спа­­борніцтве па сацыяльна-эка­намічным развіцці. Раскрыйце сакрэты поспеху.

– Сапраўды, у спаборніцтве сярод лясгасаў вобласці ў 2018-2019 гадах і за 6 месяцаў гэтага года мы лі­дары. Пры пад­вядзенні вынікаў улічваюцца мно­гія фактары, ад інвесты­цый у вытворчасць і лясной дзейнасці – вырошчванне пасадачнага матэрыялу, догляд за лесам – да аховы лесу ад пажараў. Штогод мы выконваем усе планавыя паказчыкі. Нарошчваюцца аб’ё­мы вытворчасці – расце і заработная плата. 

– Які з накірункаў дзейнасці прыносіць найбольшы прыбытак?

– Астравецкі лясгас – комплексная гаспадарка: спектр накірункаў дзейнасці дастаткова шырокі. 

У апошнія гады да 60% ад усёй выручкі прыносіць дрэва­апрацоўчы цэх, які створаны на базе былога сумеснага беларуска-польскага прад­­прыемства «Лесполь». Кас­цяк калектыву захаваўся з таго часу.

Вытворчасць пастаян­на мадэр­нізуец­ца: спачатку набылі лінію «Лармет», потым аргані­за­валі леса­сушыльную гаспадарку, купілі дзве камеры і абсталя­ванне для зрошчвання драўніны, другую лінію «Лармет», асвоілі выпуск паліўных брыкетаў. Напрыканцы мінулага года ўвялі ў эксплуатацыю лінію па сартаванні драўніны, што дазволіла сарці­раваць да 500 кубоў за змену – гэта павялічыла выпуск гатовых піламатэрыялаў… Словам, дрэваапрацоўка развіваецца. Ука­раненне новай сістэмы ўлі­ку драўніны дазволіць зрабіць працэс яе нарыхтоўкі цалкам празрыстым.

Летась лесагадавальная гас­па­дарка прынесла лясгасу 205 тысяч рублёў. Напрыклад, леса­гадавальнік некалькі гадоў запар уваходзіць у лік 15 лепшых у Беларусі і атрымлівае званне «ўзорнага». 

– Некаторыя выказваюць меркаванне, што лясоў больш высякаецца, чым садзіцца…

– Гэта не так. Летась мы першы год працавалі па новым праекце лесаўпарадкавання. Спецыялісты-таксатары з «Бел­дзяр­жлесу» правялі інвен­та­рызацыю насаджэнняў і вызна­­­чылі на бліжэйшыя 10 гадоў планавыя паказчыкі для работы. Гэта даследванне паказала, што разліковыя лесасекі павялічыліся ў 2 разы – гэта значыць, што працэнт спелых лясоў павялічыўся. Летась работы па лесааднаўленні выкананы на 438 гектарах – гэта 161% у параўнанні з 2018 годам. 

– Колькі драўніны нарыхтоў­ваецца механізаваным спосабам, і ці дастаткова ў лясгасе тэхнікі? Наколькі мне вядома, пад гэтыя мэты некалькі гадоў назад было створана асобнае падраздзяленне?

– Летась было нарыхтавана 206,5 тысяч кубаметраў драў­ні­ны, больш за палову – з дапамогай шмат­аперацыйнай тэхнікі. 

У апошнія гады былі нара­канні, што лясная гаспа­дарка шмат увагі надае нарыхтоўцы драўніны, менш – якасці вы­рошчваемых лясных культур. Маўляў, леснікі ў большай сту­­пені займаюцца прамысловай дзейнасцю. Мінлесхозам было прынята рашэнне аб ства­рэн­ні лесапунктаў – падраз­дзя­ленняў лясгасаў, якія будуць спе­цыя­лі­завацца на нарых­тоў­цы драў­ніны. «Пера­вялі» туды леса­на­рых­тоўчую тэхніку і брыгаду. Сёння ў нас працуюць па 4 харвэстары, адзін новы, і фарвардары, на падвозе людзей і паліва задзейнічаны 3 аўтама­білі УАЗ. 

– Дрэваапрацоўчы цэх і лесапункт, якія размешчаны ў Астраўцы, можна пракантраляваць у любы момант. А як наладжана работа з лясніцтвамі?

– У Астравецкім лясгасе 9 лясніцтваў. Мае стасункі з пад­­началенымі трымаюцца на даверы. З ляснічымі мы рэгулярна сустракаемся, падводзім вынікі работы, абмяркоўваем прабле­мы і разам шукаем вый­сце. Толькі работа ў камандзе можа прывесці да станоўчых вынікаў. 

– Ці паўплывала на развіццё паляўнічай гаспадаркі эпідэ­міч­ная сітуацыя?

– Паляўнічая гаспадарка – адзін з самых перспектыўных на­кірункаў дзейнасці лясгаса – штогод займала лідзі­рую­­чыя пазіцыі ў вобласці і рэс­пуб­ліцы. У 2018 годзе мы ат­ры­­малі найбольшую выручку ся­род лясгасаў вобласці ад ар­га­нізацыі паляўнічых тураў. Эпі­дэмія ка­ронавіруса нега­тыў­на па­ўплывала на гэта – экспарт паляўнічых паслуг значна знізіўся ў параўнанні з міну­лым годам. Спадзяёмся, што ў хуткім часе сітуацыя стабілізуецца і аматары палявання з-за мяжы зноў прыедуць да нас – у гэтым накірунку шчыльна працуе вядучы паляўніцтвазнаўца Віктар Урбановіч. 

Адны з першых у краіне мы пабудавалі вальеры для аднаў­лення папуляцыі высакароднага аленя, потым завезлі ланяў, аленяў пля­містых, муфлонаў. Пазней выпусцілі ў дзікую прыроду некалькі дзясяткаў высакародных аленяў – у выніку сфар­міравалася нядрэнная па­пу­­­­ляцыя. Калі некалькі гадоў назад даходы ў многіх ляс­гасах падалі з-за сітуацыі з афрыканскай чумой, то дзякуючы нашай вальернай гаспадарцы мы, наадварот, зрабілі значны крок наперад – з дзіка перапрафіліраваліся на іншыя паляўнічыя віды.

Вальеры даюць нам магчымасць займацца развядзеннем маладняку і продажам жывёл. 

– Сёлетні год выдаўся багатым на грыбы: толькі лянівы не папоўніў запасы на зіму. Сярод людзей ходзяць чуткі аб уводзе аплаты за збор лясных дароў. Рыгор Мечыслававіч, аб­­вергніце гэта ці пацвердзіце?  

– Людзі могуць не хвалявац­ца і спаць спакойна: увядзенне аплаты за збор ягадаў ці грыбоў не плануецца. Хочацца астраўчанам і гасцям горада яшчэ раз нагадаць, каб, выпраўляючыся ў лес, вялі сябе там цывілізавана і не пакідалі пасля сябе смецце.

– Якія планы і мэты ставіце на бліжэйшы час перад сабой і сваёй камандай?

– Каб людзі добра працавалі, трэба стварыць для гэтага ўсе ўмовы. Мы клапоцімся пра сваіх работнікаў. Сёлета Астравецкае лясніцтва пасля рамонту пераехала ў былы адміністрацыйны будынак лясгаса.

Былыя канторы Астравецкага і Гервяцкага лясніцтваў адвядзём пад службовае жыллё для нашых работнікаў. У планах – далейшая мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі. Хочам рэалізоўваць прадукцыю лесапілавання не толькі ў цэху, але і на іншых пляцоўках. Пастаянна патрабуецца абнаўленне лесавознага парку: штогод мы стараемся набываць адну-дзве машыны. Па адным аўтамабілі для падвозу людзей сёлета з’яві­лася ў Палушскім лясніцтве і для брыгады па  падрыхтоўцы лесфонду. Спадзяюся, у нас ат­рымаецца аднавіць узровень, які быў да COVID-19, нашай па­ляўнічай гаспадаркі. Значную ўвагу будзем і надалей на­да­ваць развіццю турызму, у тым ліку і экалагічнаму, а так­сама па­жарнай бяспецы. У наступ­ным годзе запланавана ўка­­ра­нен­­не праграмы «Лясны страж», што дазволіць займац­ца ад­соч­ваннем пажарнай сітуацыі ў лясным фондзе аднаму чалавеку.

– Дзякуй за гутарку! З надыходзячым святам – няхай усё задуманае збываецца!


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич