Пад Астраўцом перакулілася машына

13:47 / 11.09.2020

Пад Астраўцом перакулілася машына.

2.jpg

Як паведаміў начальнік аддзела ДАІ Астравецкага РАУС Уладзімір Александровіч, здарэнне адбылося ў сераду, 9 верасня, каля 11 гадзін на 1-м кіламетры дарогі Трайгі-Бараноўка.

Астраўчанін на аўтамабілі «Сітраен» рухаўся ў бок горада, але на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і перакуліўся.

1.jpg

У ДТЗ пацярпела пасажырка 1960 года нараджэння, якая ехала на заднім сядзенні аўтамабіля. З цялеснымі пашкоджаннямі яна шпіталізавана ў Астравецкую ЦРКБ.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: з архіва РАУС