Ведай, што спяваць на пахаванні

14:49 / 08.09.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Ёсць у народзе прыказка «каму вайна, а каму – маць радна». У сэнсе – ёсць людзі, якія з любой бяды сваю выгаду паймеюць.

Вось і Тадзік: што б у каго ў сяле ні здарылася – вяселле, памінкі, радзіны, хрысціны, ён тут як тут. Самымі прыгожымі словамі павіншуе ці паспачувае – што-што, а языком мянцеліць умеў! А пасля ў якога ж гаспадара рука здрыганецца аднавяскоўцу кілішак за добрае слова паднесці ды скварачку на закуску?

Неяк пачуў Тадзік, што памёр Антось, былы ляснік. Жыў, праўда, у суседнім сяле, але ж шалёнаму сабаку сем вёрст – не крук! З ранку прысунуўся мужык у хату, дзе ля труны выціралі слёзы ды ўспаміналі добрым словам нябожчыка родныя. Пасядзеў, як і ўсе, паўздыхаў. Для прыліку пааднекваўся, як паклікалі «перакусіць», але ж ува­жыў памяць добрага чалавека: і пераку­сіў, і «перакуліў». Зноў вярнуўся да труны ў спадзяванні, што яшчэ і на памінальны абед пазавуць…

…Пацішэла ў пакоі – кожны пра сваё думаў. Стаў Тадзік носам кляваць. Што там мужыку саснілася, ды раптам як зацягнуў ён ва ўвесь голас: «Ой, бярозы ды сосны-ы-ы…»

– Ты што, звар’яцеў? – штурханула яго ў бок бабуля, што сядзела побач. – Забыўся, дзе знаходзішся?

Тадзік адразу змікіціў, што маху даў. Але выгляду не падаў:

– А што я? Я ж і кажу: надта любіў лес Антось, хай Бог дасць яму неба. І бярозы, і сосны любіў…

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Главный администратор