У сямейным архіве Казлоўскіх асаблівае месца займае газета з іх вясельным фота

10:13 / 05.09.2020
Адзін з нумароў «Астравецкай праўды» асабліва дарагі жыхарам аграгарадка Варняны Рэнаце і Віталю Казлоўскім – там змешчаны іх вясельны здымак.

12.jpg

– Мы даўно выпісваем «Астравецкую» – па ёй добра сачыць за тым, што адбываецца ў раёне, – тлумачыць Рэната. – Па-мойму, усяго хапае ў газеце – у кожным нумары нешта сваё, адметнае.

Мне больш цікавыя артыкулы пра моладзь, а таксама рубрыка «Шчасця маладым», – працягвае наша падпісчыца. – А муж у  першую чаргу чытае навіны сельскай гаспадаркі, пра ўборачную кампанію – гэта і нядзіўна, ён сельгаспрацаўнік, таму гэту тэму ўвагай абысці не можа. Прыемна, калі на старонках газеты сустракаеш знаёмыя імёны – хочацца хутчэй прачытаць, што там пра іх напісана. 

Расказвала «Астравецкая праўда» і пра маю маці, загадчыка комплекса «Газа» Генаэфу Харкевіч, – дзеліцца Рэната. – Быў на старонках газеты і мой Віталь (муж. – Заўв. аўт.), некалькі гадоў таму расказвалі пра  камбайнерскі экіпаж, у складзе якога ён працаваў. Прыемна!


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: