Знаёміцца з Астравеччынай можна па мясцовай газеце, упэўнена Святлана Станевіч

11:03 / 30.08.2020
Наша чытачка і актыўная ўдзельніца рэдакцыйных конкурсаў Святлана Станевіч кажа, што, дзякуючы газеце, даведваецца шмат цікавага пра родны край.

54.jpg



– Родам я з Астраўца, цяпер жыву ў Мінску, але з вашай «раёнкай» не развітваюся. 

Захоўваю ўсе нумары, дзе пісалі пра мяне альбо родных. Бацькі пераехалі ў Астравец дзесьці ў 90-м годзе, і, канешне ж, падпісаліся на «раёнку». 

Першы раз я трапіла ў  газету  ў 1993 годзе – на фота з дзіцячага ранішніка. Помню, у 2004-м мы з аднакласнікамі адказвалі на пытанні ў рубрыцы «Рэпарцёр выходзіць у свет»… Дарэчы, дзякуючы «Астравецкай праўдзе» вырашылася пытанне аб устаноўцы ля інтэрната па вуліцы Ленінскай, што каля будынка РАУС, дзіцячай пляцоўкі: мы праз газету прасілі ўладу разгледзець гэту прапанову – і нас пачулі. Ужо не адзін год дзеці і дарослыя не могуць нарадавацца гэтаму падарунку. Дзякуй тым, хто нам яго зрабіў! 

Класная рубрыка «Пазнай Астравеччыну» – зберагаю усе артыкулы. Па-першае, гэта цудоўная магчымасць завочна даведацца пра цікавыя, часам і невядомыя многім жыхарам раё­на звесткі, а па-другое, – мала з таго, пра што расказвае газета, знойдзеш у інтэрнэце. Вялікі дзякуй вам за гэта! 

Яшчэ  вельмі падабаюцца артыкулы да прафесійных святаў, дзе расказваецца пра гісторыю арганізацый.

Дзякуй, што друкуеце фотаздымкі, якія дасылаю ў газету, –  гэта так прыемна.  А яшчэ наша сям’я стараецца ўдзельнічаць ва усіх  рэдакцыйных конкурсах – падарункі і дып­ломы займаюць пачэснае месца ў нашым доме.

Ведаеце, хоць цяпер не праб­лема пачытаць «Астравецкую праўду» ў сацсетках і на сайце, а ўсё ж гэта не тое, чым трымаць папяровыя аркушы ў руцэ, гартаць іх… Ды і захоўваць выразкі з сапраўднай газеты – гэта не электронную версію трымаць. (Усміхаецца.) 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: