Дзе астраўчане куплялі адзенне і канцтавары да школы

08:53 / 21.08.2020
Праз паўтара тыдня першы званок пакліча дзяцей за  парты. Як і дзе бацькі збіралі сыноў і дачок у школу, даведаўся наш карэспандэнт.

Інэса Багдановіч, настаўнік пачатковых класаў Варнянскага НПК:

IMG_8291.jpg



– Дачка пойдзе ў 10 клас. На дзяўчынку-падлетка праблематычна падабраць адзенне дзелавога стылю ў Астраўцы, таму выправіліся ў адзін са сталічных гандлёвых дамоў – балазе, выбар уражвае. Канцылярыю набывалі праз інтэрнэт-магазін: на «настаўнік.бай» заказвала дапаможнікі, там жа «паклала» ў кошык і школьныя прыналежнасці.

Юлія Локцік, загадчык дзіцячага сада №1 г. Астраўца: 

IMG_8298.jpg



– З мужам выхоўваем дваіх дзетак: Віялета пойдзе ў 10 клас, а Яраслаў у 4-ты. Збіраць дзяцей у школу будзем у Мінску: дачка ўжо сама зможа выбраць адзенне на свой густ, а вось сыну давядзецца дапамагчы. (Усміхаецца.) Там жа плануем купіць сшыткі, ручкі, алоўкі і іншыя дробязі. Дарэчы, штогод апранаем дзяцей у школу ў сталіцы – на жаль, у Астраўцы невялікі выбар адзення дзелавога стылю, асабліва на падлеткаў. 

Наталля Алешчанка, повар Спондаўскага НПК, з дачкой Ангелінай:

IMG_8302.jpg



– Я ў адпачынку, таму прыехалі з дачкой у Астравец, каб набыць неабходнае ў школу. У «Талеры» купілі штаны і гольф, на рынку – туфлі. За год дачушка вырасла нямоцна, таму сёлета не трэба было купляць сарафан. 

Ангеліна:

– Сшыткі і ручкі я выбірала сама!

Дзмітрый Чэрнышаў, вучань СШ №3 г. Астраўца:

IMG_8307.jpg



– Не паверыце, але вельмі хачу ў школу! З-за сітуацыі з каронавірусам апошнія два месяцы навучальнага года займаліся дыстанцыйна (настаўнікі нам прысылалі заданні), плюс летнія канікулы – я ўжо здоўжыўся па сябрах і аднакласніках. Касцюм мне заказвалі ў адным з  інтэрнэт-магазінаў, а неабходную канцылярыю набывалі ў мясцовым «Карандашы». 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич