Проект БРСМ «Память потомков»: ветеран войны Анатолий Сачек встал в онлайн-строй челенджа #Беларусьпомнит

07:26 / 22.08.2020

Яшчэ адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны стаў у анлайн-строй рэспубліканскага чэленджа #Беларусьпомніць.

1.jpgДзед інспектара Астравецкага РАНС Аляксандра Сачака быў на вайне камандзірам кулямётнага аддзялення.

Нарадзіўся франтавік вайны ў 1925 годзе на Украіне, у вёсцы Корнен Корнінскага раёна Жытомірскай вобласці. Да вайны і падчас акупацыі жыў у вёсцы Чубінцы Вяліка-Палавецкага раёна Кіеўскай вобласці.

– Пасля вызвалення гэтых тэрыторый ад ворага дзед у сакавіку 1944 года быў прызваны ў 69-ы запасны стралковы полк, дзе чатыры месяцы праходзіў ваенную навуку, рыхтуючыся да адпраўкі на фронт, – расказвае ўнук ветэрана.

У ліпені Анатоль Сачак, камандзір кулямётнага аддзялення 269-га палка 136-й стралковай дывізіі, што была ў складзе 2-га Беларускага фронту, ужо змагаўся на перадавой, пакуль не атрымаў цяжкае раненне: асколкам яму адарвала частку ступні. Франтавік застаўся інвалідам.

Хадайніцтва аб узнагароджанні чырвонаармейца сведчыць, што 17 студзеня 1945 года ў бітве за горад Модлін, нягледзячы на раненне, Анатоль Іванавіч «застаўся на полі бою і агнём свайго кулямёта падавіў 2 агнявыя кропкі ворага і знішчыў 7 нямецкіх салдат. 1.02.45г. у баі за г. Торн, уварваўшыся ў горад, асабіста знішчыў 11 нямецкіх салдат. У баі смелы і рашучы».

2.jpg


З лютага па чэрвень 1945-га Сачак праляжаў у харкаўскім эвакашпіталі. Пасля выздараўлення ветэран застаўся ў Харкаве: у 53-га запасным палку служыў камандзірам аддзялення, адкуль ў жніўні таго ж года быў дэмабілізаваны – і накіраваны ў вёску Сакалінае Куйбышаўскага раёна рахункаводам у калгас імя Леніна.

3.jpg

У шпіталі


– У 1947-м, пасля заканчэння сімферопальскай прафшколы інвалідаў Айчыннай вайны, дзядулю накіравалі ў Беларусь – на працу ў фінаддзел Зэльвенскага райвыканкама. – гаворыць Аляксандр Сачак. – А ў 1955-м дзеда перавялі ў Воранава – гэты гарадскі пасёлак стаў яго другой радзімай.


 Аляксандр Сачак з партрэтам дзеда


Франтавік узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны І ступені, медалямі «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945гг.», «Ветэран працы» і юбілейнымі медалямі.

Анатоль Іванавіч Сачак пайшоў з жыцця ў 1995 годзе.


У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: