Ход галасавання на Варнянскім выбарчым участку

16:44 / 09.08.2020

У асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Варнянскім участку №8 шматлюдна.

IMG_8215.JPG

З раніцы жыхары аграгарадка і бліжэйшых вёсак ідуць у Варнянскі НПК, дзе размясціўся ўчастак для галасавання, каб аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў у Прэзідэнты.

Субач.JPG

– Выбары праходзяць спакойна: дастаткова высокая яўка выбаршчыкаў – людзі прыходзяць цэлымі сем’ямі, шмат студэнтаў, – расказала старшыня выбарчай камісіі Надзея Субач.

Студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марта Блашкевіч сёлета галасуе ў Варнянах.

Блашкев_ч.JPG

– Для мяне гэта другая выбарчая кампанія, – расказала дзяўчына. – Цяпер у нас канікулы, таму галасую дома. Аддала свой голас, на маю думку, за годнага кандыдата.

Па словах назіральніка ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма Алены Багдановіч, выбары на Варнянскім участку ў асноўны дзень і падчас датэрміновага галасавання праходзяць без парушэнняў, празрыста і спакойна.

Багданов_ч.JPG

IMG_8212.JPG



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич