Традыцыйны фэст адбыўся ля крыніцы Святога Якуба ў Тракелях

13:21 / 27.07.2020

Традыцыйны фэст ля крыніцы Святога Якуба ў Тракелях адбыўся 25 ліпеня. На гэты раз ён меў дзве асаблівасці: па-першае, прысвячаўся 200-годдзю пачатку пабудовы першай капліцы ля крыніцы, а, па-другое, сёлета ўпершыню ў гісторыі дзеці з Дайлідскай парафіі прынялі ля гэтай святыні першую камунію.

IMG_4864.JPG

Многія людзі пастараліся, каб да сёлетняга фэсту капліца ля крыніцы паўстала наноў. Сотні людзей з Астравеччыны і іншых раёнаў змаглі ацаніць не проста дыхтоўную, а творчую працу – для кожнага з тых, хто прылажыў сваю працу і талент для ўзвядзення новай капліцы, у ксяндза-пробашча Алега Шпеня знайшліся цёплыя словы падзякі.

IMG_4912.JPG

IMG_4923.JPG

– Спадзяёмся, што да наступнага фэсту мы агульнымі намаганнямі зробім яшчэ многае па пераўтварэнні крыніцы ў Тракелях, і з цягам часу яна стане не проста месцам паломніцтва за жыватворнай вадой, а часткай міжнароднага маршруту па святых месцах, дзе ўшаноўваецца Святы Якуб, – сказаў, віншуючы прыхаджан са святам, а 15 хлопчыкаў і дзяўчынак – з першай камуніяй, ксёндз-пробашч дайлідскага касцёла Алег Шпень.

IMG_4934.JPG

Трэба спадзявацца і верыць, што некалі ўсё так і будзе. А ў той дзень у Тракелях было проста свята – сонечнае, цёплае, усмешлівае, радаснае, белае ад убораў дзетак, што прынялі ў той дзень першую камунію… І жыватворнае ад цудадзейнай вады, якую ўсе стараліся набраць са святой крыніцы.

IMG_4984.JPG


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 



Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик