Дэпутат парламента Віктар Свіла пацікавіўся ходам уборачнай кампаніі ў КСУП «Гервяты»

16:19 / 24.07.2020

Працуючы ў сваёй выбарчай акрузе, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла наведаў КСУП «Гервяты», дзе азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі.

3.jpg

Каб не адрываць людзей ад работы, сустрэча адбылася непасрэдна ў полі, дзе камбайны ў той дзень убіралі ячмень. Парламентарый пагутарыў з працаўнікамі сельгаспрадпрыемства, а таксама з яго дырэктарам Ігарам Жданавым і старшынёй сельсавета Люцыяй Лях. Яны абмеркавалі ход уборачнай кампаніі, віды на ўраджай, у больш шырокім аспекце – перспектывы развіцця КСУП «Гервяты» і сельскай гаспадаркі як адной з асноўных галін эканомікі.

Уздымаліся падчас сустрэчы і актуальныя праблемы жыцця вяскоўцаў. У прыватнасці, старшыня сельвыканкама прасіла дэпутата парламента дапамагчы вырашыць пытанне асфальтавання вуліцы ў Міцюнах – яна даўно патрабуе рамонту. Віктар Збігневіч абяцаў разабрацца з сітуацыяй.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик