Хлебаробы Астравеччыны прыступілі да жніва

16:38 / 16.07.2020
Уборка збожжавых традыцыйна пачынаецца з абмалоту азімага рапсу, які паспявае першым. Яго палеткі ўжо ашча­цініліся вузкімі вострымі стручкамі, чакаючы камбайнаў, прамарудзіш дзень-два ці, крый божа, непагадзь наляціць – і пасы­плецца «чорнае золата» на зямлю.

Усе гаспадаркі раёна пры­сту­пі­лі да ўборкі рапсу. На ра­ніцу 16 ліпеня было зжата 75 гектараў, на­малочана 202 тоны.

З пачынам, хлебаробы! Ня­хай сёлетняе жніво будзе лёгкім, а галоўнае – плённым!

1.png


Вы адчуваеце, чым  пахне ў паветры?

Скажаце, тонкім водарам элегантных руж, што выйшлі на праменад перад гасцініцай Sun Hotel? Разагрэтым пяском на Янаўскім вадасховішчы?
Свежасцю прамытага карот­кім навальнічным дажджом лесу?

Так, усё гэта, як кажуць, мае месца быць. 

Але ўжо з’явіліся ў паветры ледзь чутныя, амаль няўлоўныя ноткі водару даспяваючай збажыны, на які пацягнуліся з усіх бакоў чырвананогія землямеры-буслы.  Яшчэ дзень-два – і саспее жніво, запалоніць наваколле сваім ні з чым не параўнальным і найгалоўнейшым у свеце водарам хлеба; завуркоча рухавікамі камбайнаў, зашэпча струменямі збажыны, што пасыплецца з бункера ў распрасцёртае ўлонне аўтамашын, стане важка ўздыхаць у чэраве зернесушылак шматтонным ураджаем…

3.png



Усё гэта будзе заўтра. А сёння, калі жніво толькі пачынае ўплятаць свае ноткі ў шматаблічную палітру гукаў і пахаў наваколля, мы пацікавіліся ў спецыялістаў раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і прафсаюзнага лідара спра­вамі будзённымі: які фронт работ трэба выканаць, хто гэтым будзе займацца, якія існуюць праб­лемы, як заахвоцяць лепшых.

Ураджай палічым у засеках 

Міхаіл Шлыковіч, загадчык сектара раслінаводства:

– Нам сёлета трэба ўбраць 17 377 гектараў збожжавых і зернебабовых – гэта без уліку кукурузы, з іх 2 577 гектараў азімага рапсу, 210 – грэчкі. Віды на ўраджай нядрэнныя, добра выглядаюць і азімыя, і яравыя, але збожжа трэба важыць, калі яно ўжо ў засеках ляжыць, а не ў коласе стаіць, таму пакуль ад прагнозаў давайце ўстрымаемся. Хоць, зрэшты, КСУП «Гудагай» ужо абмалаціў першыя 75 гектараў азімага ячменю, намалаціўшы з кожнага па 54,7 цэнтнера – нядрэнны вынік. Некаторыя гаспадаркі ўжо прыступілі да ўборкі азімага рапсу.

На жніве будзе задзейнічана 57 камбайнаў. Найбольшая нагрузка будзе ў КСУП «Міха­лішкі» і саўгасе «Падольскі» – па 357 і 350 гектараў на камбайн адпаведна. Але, думаю, усе гаспадаркі паспяхова справяцца з задачай: убяром ураджай у аптымальныя тэрміны і без страт.

На дапамогу вяскоўцам прыйдуць гараджане 

Рэната Яфімава, галоўны інжынер:

6.png



– Гатоўнасць збож­жа­­ўбо­рачных кам­бай­наў на 13 ліпе­ня складала 91 пра­цэнт. У КСУП «Гудагай» і Гервяты» яны пад­рых­таваны поў­насцю, ёсць пэўныя прабле­мы ў «Варнянах», «Міхаліш­ках» і саў­гасе «Падоль­скім». Праў­да, апошні на днях атры­маў два новыя кам­байны КЗС-1218, так што праблем, думаю, там не ўз­нікне. Увогуле да 18 ліпеня практычна ўся збожжаўбо­рач­ная тэхніка будзе адрамантавана.

Няма вялікіх пытанняў і з гатоўнасцю збожжасушыльных комплексаў.

Што тычыцца механізатараў, то тут дапамогу сельгаспрадпрыемствам аказваюць арганізацыі раёна. Так, камбайнавы экіпаж з райсельгастэхнікі будзе працаваць у КСУП «Варняны», 5 работнікаў БелАЭС, РАНС і РУП ЖКГ прыйшлі на дапамогу на час жніва хлебаробам КСУП «Гудагай», па 3 гарадскія памочнікі падчас жніва прыняты на работу ў КСУП «Міхалішкі» і саўгас «Падольскі».

Арганізацыі раёна – райсельгастэхніка, ДЛГУ «Астравецкі лясгас», ДРБУ-159, РУП ЖКГ і іншыя выдзелілі транспарт – трактары, МАЗы – для адвозкі збожжа. 

Вядома, тэхніцы ўласціва ламацца – але спадзяёмся, што істотных збояў у рытме жніва з-за прастояў камбайнаў і машын не ўзнікне, усе праблемныя пытанні мы пастараліся закрыць.

Лепшыя атрымаюць падарункі 

Юрый Адула, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпра­мыс­ло­вага комплексу:

Традыцыйна праф­­саюз  арга­ні­зоўвае спа­­бор­ніцт­ва на жніве, пе­ра­­­можцы яго будуць ад­зна­чаны пада­рун­­камі. 4.png

Так, абласная прафсаюзная арганізацыя ўзнагародзіць тры камбайнавыя экіпажы, якія першымі намалоцяць тысячу тон збожжа на камбайнах з прапускной здольнасцю да 10 кілаграмаў у секунду, 10-12 і звыш 12 кілаграмаў.

Раённы камітэт адзначыць 5 першых экі­пажаў-тысячнікаў незалежна ад таго, на камбайнах якой магутнасці яны працуюць, а таксама маладзёжны экіпаж, які першым намалоціць тысячу тон, 6 вадзіцеляў, якія першымі перавязуць тысячу тон, 5 брыгад збожжасушыльных комплексаў, якія пер­шы­мі перасушаць 2 тысячы тон. Бу­дзе адзначаны таксама галоўны аграном гаспа­даркі, якая першай перасягне тысячны намалот.

Узнагароджваць пераможцаў спабор­ніцт­ва будзем у дзень дасягнення імі пераможнага выніку непасрэдна на рабочым месцы.

Райкам прафсаюза штодзённа праводзіць улік па кожным удзельніку ўборачнай кам­паніі – вынікі яго можна ўбачыць на нашым сайце.  

Раённы выканаўчы камітэт  таксама  тра­ды­цыйна аб’яўляе спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у вырошчванні збожжавых культур і на жніве, пераможцы якога будуць вызначаны і ўзнагароджаны пасля заканчэння ўборачнай кампаніі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик