Мірныя малюнкі, мары і ART KIDS

15:21 / 13.07.2020
141
Перад тым, як пайсці на летні адпачы­нак, выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова паўдзель­нічалі ў некалькіх конкурсах. 



Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва «Мая мара»

Наша газета расказвала пра пераможцаў конкурсу сярод ва­ка­лістаў і музыкантаў. Не заста­лі­ся незаўважанымі і юныя мас­такі: у намінацыі «Выяў­ленчае мас­тацтва. Май­стар» Ды­пломы лаў­рэата І сту­пені атрымалі Дар’я Пар­не­віч і Вікто­рыя Радчык, якія зай­маюцца ў Вік­торыі Варановіч.

Адкрыты конкурс дзіцячага малюнка «Міру – мір, вайны не трэба!»

Тэмай для творчага спа­бор­ніцтва юных мастакоў стала 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Канкурсанты па-рознаму адлю­стравалі бачанне гэтай значнай падзеі, але ўсе імкнуліся прадэманстраваць, што галоўнае – мірнае неба над галавой.  

Сярод лепшых адзначаны вуч­ні Вікторыі Варановіч Кацярына Міляева і Максім Локцеў, яны ўзнагароджаны Дыпломамі І і ІІ ступеняў адпаведна. 

Міжнародны конкурс мастацтва ART KIDS

У розных намінацыях талент і артыстызм цудоўна пра­дэ­ман­стравалі выхаванцы Тац­цяны Собалевай. 

Харызматычная Кіра Біратка пакарыла журы акадэмічным вакалам – і была ўзнагароджана Дыпломам І ступені. Юная пія­ністка Ангеліна Касюхна ат­ры­мала Дыплом ІІ ступені. А мастацкае чытанне Варвары Хро­мых адзначана Дып­ломам ІІІ ступені.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений