Житейские истории. О чём говорят дети

16:17 / 07.07.2020
302

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Даша, 4 гады.

Накінула бабуліну хустку і пакручваецца перад люстэркам. Праз нейкі час пытае:

– Бабуля, а ты хутка памрэш?

– Напэўна, – сумна ўздыхае бабуля. – Я ж ужо старэнькая…

– От добра! Тады я буду насіць тваю хустку!





Вася, 3 гады.

Расказвае суседцы:

– Наша бабуля парэзала ўсіх курэй!

– Божачкі! А хто ж цяпер будзе несці яйкі? – цікавіцца тая.

– Сама бабуля!



Галя, 6 гадоў.

Галіна мама працуе даяркай, і дзяў­чын­ка кожны дзень бегае да яе на ферму.

Увосень малой трэба ісці ў школу, і бабуля правярае, што дзіця ведае.

– Галя, колькі хвастоў у каровы?

– Не ведаю, – разгубілася дзяў­чынка. – Заўтра палічу.

Назаўтра бяжыць і здалёк крычыць:

– Адзін! У каровы адзін хвост!




Саша, 5 гадоў.

Бабуля гладзіць унука па галоўцы і кажа:

– Хутка вырасцеш, унучок, і пой­дзеш у салдаты…

– Не пайду! Я дарогі не ведаю!




Дзіма, 3 гады.

У Дзімы ёсць старэйшы брат, які ходзіць у школу і выдатна вучыцца.

– Наш Коля са школы адны «дзясяткі» прыносіць! – з гонарам гаворыць мама. – Што ж ты, сынок, будзеш прыносіць, калі пойдзеш у школу? – пытае яна ў Дзімы.

– Рублі! – упэўнена заяўляе хлопчык.




Міша, 3 гады. 

– Міша, ці любіш ты бабу Веру? – пытаецца суседка.

– Не!

Хлопчыка прысаромілі за такі адказ, і назаўтра ён, заўважыўшы суседку, здалёк крычыць:

– Я люблю бабу Веру!



Падслухала Вольга СЕМЕЖ,
аг. Рытань


Текст: Администратор сайта
Фото: из интернета
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений