Пачытаць і пагуляць запрашалі гасцей свята работнікі бібліятэкі і культуры

16:54 / 03.07.2020

Выстава кніг «Беларусь – мая слава, надзея і гонар» утрымлівала публіцыстычную і навукова-папулярную літаратуру, якая расказвае пра гісторыю нашай краіны, яе развіццё, дасягненні, традыцыі народа. Асобную экспазіцыю работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прысвяцілі Вялікай Айчыннай вайне, на палічках сярод мастацкіх кніг знайшлі месца франтавыя «трохкутнічкі» і паштоўкі.

IMG_6449.jpg

Пра тое, каб самым юным гасцям свята было цікава, паклапаціліся не толькі прыватныя прадпрымальнікі, якія прапаноўвалі разнастайныя атракцыёны. Забаўляльныя праграмы з прызамі і спаборніцтвамі на кемлівасць і хуткасць зладзілі для дзяцей работнікі культуры. Пакуль дзеці гулялі, танцавалі і выконвалі заданні, бацькі актыўна іх падтрымлівалі падказкамі і падбадзёрваннем, стараючыся пры гэтым зняць забаўкі малых на камеры тэлефонаў. 

IMG_6511.jpg

IMG_6510.jpg

IMG_6503.jpg

IMG_6454.jpg



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Рита Дремо