8 Сакавіка і 23 лютага можна адзначыць летам

11:19 / 03.07.2020

Скажаце, не бывае 23 лютага і 8 Сакавіка летам? А вось і памыляецеся! Бо для моладзі няма нічога немагчымага – нядаўна ў студэнцкіх атрадах Астравеччыны адзначылі Дзень Абаронцаў Айчыны і Міжнародны жаночы дзень.

Правесці традыцыйныя святы ў нетрадыцыйны час у моладзі атрымалася арыгінальна і весела. Хлопцы насілі дзяўчат на руках і дарылі ім букеты з палявых кветак. Дзяўчаты пасвячалі хлопцаў у рыцары ды праводзілі іх у армію. А затым ўсе разам яны гулялі ў шашкі, разгадвалі рэбусы і спаборнічалі ў іншых конкурсаў, у якіх перамагала сяброўства.

4.jpg

6.jpg

Такое незвычайнае святкаванне пакінула шмат пазітыўных эмоцыі. І хто сказаў, што 23 лютага і 8 Сакавіка нельга адзначыць летам?!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: