Не проста вышыванкі, а абярэгі атрымалі дзеці з дома сямейнага тыпу

12:51 / 02.07.2020

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Астраўцы прайшла традыцыйная акцыя «Падары немаўляці вышыванку».

Сёлета першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Віялета Алексеявец завітала ў дом сямейнага тыпу ў Астраўцы і дзеці, што там выхоўваюцца, атрымалі ў падарунак ад маладзёжнай арганізацыі прыгожыя рознакаляровыя майкі з нацыянальным арнаментам.

12.jpg

– З даўнейшых часоў сімвалы, адлюстраваныя на беларускім арнаменце, лічацца надзейным абярэгам, – патлумачыла Віялета Юр’еўна. – Гэта таямнічы шыфр, які з пакалення ў пакалення перадавалі нашы продкі, каб захаваць сябе ад розных навал. Таму вышыванкі, якія вы атрымалі, будуць не проста засцерагаць ад сонца ці ветру, але і ахоўваць ад усяго дрэннага.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: