Ці можна збіраць суніцы пры часовым абмежаванні на наведванне лесу

15:31 / 25.06.2020

«Астравецкая праўда» пісала аб тым, што на тэрыторыі нашага раёна з аўторка дзейнічае часовае абмежаванне на наведванне лесу з 09.00 да 21.00. У тэлефанаваннях у рэдакцыю многія жыхары Астравеччыны цікавіліся, ці можна хадзіць у лес за суніцамі і грыбамі ў іншы час. На гэтае пытанне адказаў інжынер па ахове і абароне лесу Юрый Касцюкевіч:

– Раніцай людзі спакойна могуць збіраць ягады і грыбы, аднак у 9.00 іх не павінна быць у лесе. Варта размяжоўваць паняцці поўнай забароны на наведванне лесу і часовага абмежавання. Пры забароне ў любы час сутак нельга знаходзіцца ў лясным фондзе, у тым ліку заязджаць туды на транспартных сродках, пры абмежаванні – толькі ў вызначаны час з 09.00 да 21.00.


Жыхарам і гасцям Астравеччыны хочацца яшчэ раз нагадаць: выпраўляючыся на ціхае паляванне, прытрымлівайцеся правілаў пажарнай бяспекі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: