Варнянцы першымі ў раёне заканчваюць закладку траншэі

20:28 / 01.06.2020

Офісныя работнікі прывыклі, што працоўны дзень заканчваецца ў 17.00 – чаго не скажаш пра аграрыяў. Іх жыццё, асабліва ў найбольш напружаныя сельскагаспадарчыя кампаніі, у тым ліку і падчас корманарыхтоўкі, падпарадкавана не строгаму графіку, а нарыхтаваным тонам збожжа ці зялёнай масы і засеяным збожжам гектараў ці скошанай травы.

На Астравеччыне распачалася масавая нарыхтоўка кармоў. Сёння першымі ў раёне заканчвалі закладваць зялёную масу ў сянажна-сіласную траншэю аграрыі КСУП «Варняны» – за гэтым паназіраў наш карэспандэнт.

02.jpg


Побач з малочна-таварнай фермай «Варона», дзе «Амкадор» на пару з трактарам «Беларус» безупынна падсувалі і трамбавалі траву, я налічыла больш за дзесяць адзінак тэхнікі: граблі, корманарыхтоўчы камбайн «Ягуар», МАЗы…

IMG_5340.jpg

Трамбоўкай зялёнай масы займаецца Валерый Дзенюш


– Чамусьці найбольш напружанай і важнай парой прынята лічыць жніво – але гэта не зусім так. Першынства сярод сельскагаспадарчых работ я б аддаў корманарыхоўцы. Ад колькасці і якасці кармоў залежыць вытворчасць малака падчас зімне-стойлавага перыяда. Асноўную выручку гаспадарцы прыносіць жывёлагадоўля, – расказаў намеснік дырэктара КСУП «Варняны» па вытворчасці Аляксандр Грымбоўскі. – Да пачатку касавіцы ўласнымі сіламі падрыхтавалі тэхніку. На некалькі дзён наперад забяспечаны палівам, за яго выдачай сачу асабіста. Механізатары атрымліваюць двухразовае гарачае харчаванне. Травы, здаецца, нядрэнныя… Галоўнае – своечасова і па тэхналогіі нарыхтаваць кармы.

Не першы год на «Амкадоры» трамбоўкай зялёнай масы ў «Варнянах» займаецца Віктар Ромаш.

– Закладваць траншэю побач з фермай «Варона» пачалі пасля абеду ў суботу, – расказаў механізатар. – У нашай справе галоўнае – безупынна трамбаваць траву, каб не павышалася тэмпература зялёнай масы. Працуем пазменна: ноччу нас падмяняюць іншыя механізатары.

IMG_5351.jpg


IMG_5389.jpg

У роўныя пракосы травы ў «Варнянах» кладуць Віктар Міхалоўскі і Іван Бублевіч


Вадзіцель Аляксандр Кіндзер, які з поля да траншэі падвозіць зялёную масу, не першы год заняты на корманарыхтоўцы.

– Крыху пацяплела – і травы пацягнуліся ўгору. Гэта не можа не радаваць. За дзень перавожу каля 60-70 тон «зялёнкі», – гаворыць вадзіцель. – У сельскай гаспадарцы працую не першы год: работу добра ведаю. Не ламалася б тэхніка – а за намі справа не пастаіць!

IMG_5362.jpg


IMG_5416.jpg

Загадчык раслінаводчага ўчастка №1 Аляксандр Кавалеўскі


IMG_5368.jpg

Памочнік загадчыка раслінаводчага ўчастка Вікторыя Кяжун
старанна занатоўвае колькасць рэйсаў і перавезенай зялёнай масы



У тэму

Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 1 чэрвеня скошана 1 609 гектараў (12%), з якіх травы ўбраны на плошчы 1 240 гектары (77% ад скошанага).



Текст:
Фото: Алёна Ганулич