Пра сяброўства Уладзіміра Караткевіча і Адама Мальдзіса расказала Яна Алёкса

16:14 / 18.05.2020
Яна Алёкса з пасёлка Гудагай стала прызёрам рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Зямля пад белымі крыламі» да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча.

1.jpg

Папярэдне работа школь­ніцы Гудагайскай ся­рэдняй школы «Сябры праз гады» Яны Алёк­сы паспяхова прайшла раённы і абласны адборы інтэрнэт-конкурсу літа­ратурных работ «Зямля пад белымі крыламі» да 90-годдзя Уладзіміра Карат­кевіча. І, трапіўшы ў фінал, заняла трэцяе месца.
У сачыненні Яна расказала пра сяброўства дзвюх пісьменнікаў – Адама Мальдзіса і Ула­дзіміра Караткевіча. 

_10.jpg


– Часта да майго дзядулі прыязджаў у госці Адам Восіпавіч – мы родзічы. Ад Мальдзіса і пачула пра яго сяброўства з Караткевічам. І калі на ўроку беларускай літаратуры вывучалі творчасць Уладзіміра  Сямёнавіча, я расказала пра гэта,  – дзеліцца дзяўчынка. – Гэтыя ўспаміны мая настаўніца Ірына Мікалаеўна Жалток і прапанавала ўзяць за тэму.
– Надзея, што маю работу адзначаць, была, але калі я ўбачыла вынікі інтэрнэт-гала­савання – там у мяне было пятае месца, – перастала спадзявацца. Аказалася, што гэта не галоўнае, таму што сапраўдную ацэнку давала прафесійнае журы.  Калі даведалася, што стала прызёрам конкурсу, – аж заплакала і пабегла гаварыць маме, – працягвае Яна. – Для мяне вельмі важная гэта перамога – я мару стаць журналістам.

У дадатак да дыплома гудагайская школьніца яшчэ атрымала сертыфікат на публікацыю сваёй работы ў газеце «Пераходны ўзрост». 
Віншуем цябе, Яна, і жадаем, каб твая скар­бонка перамог, папаўняючыся новымі дасяг­неннямі, прывяла да спаўнення мары!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор