Сядаем на веласіпед і едзем «ЗаРовар»
Як бы нас ні палохалі перапады надвор’я, але вясна і сонейка ўсё роўна клічуць на вуліцу. І значыць самы час адкрыць веласезон і далучыцца да абласной акцыі «ЗаРовар», якая прадоўжыцца да 24 мая.
Каб стаць удзельнікам акцыі, трэба зрабіць сэлфі ці фота падчас велапрагулкі, зафіксаваць свой GPS-трэк і падзяліцца здымкам з подпісам у сацыяльных сетках з хэштэгам #ZaRovar.
Журы вызначыць лепшае фота ў некалькіх намінацыях: «Самае арыгінальнае», «Самае патрыятычнае», «Самае эстэтычнае» і іншых. Таму падарожнічайце з вецярком, фатаграфуйцеся – і ўдзельнічайце ў конкурсе. Здымкі дасылайце на электронную пошту office@oblsport.grodno.by.
Калі паўдзельнічаць у конкурсе хочацца, але ў вас няма веласіпеда, не засмучайцеся: у Астраўцы яго можна ўзяць на пракат у АСК «Стадыён» на вуліцы Парковай, 8 ці ў адміністрацыйным будынку ФСК на вуліцы Камсамольскай, 7а.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.