Анастасія Рыбак: «Люблю сваю работу за разнастайнасць»

09:23 / 16.05.2020
Падрыхтаваць дакументы, зрабіць афішу, правесці спаборніцтва – з усім гэтым і не толькі гэтым з лёгкасцю спраўляецца намеснік дырэктара ФСК па асноўнай дзейнасці Анастасія Рыбак.

4.jpg



– Менавіта за разнастайнасць і непрадказальнасць работа і падабаецца: з раніцы працуеш з паперамі, а пасля абеду праводзіш турнір, – прызнаецца жанчына. – А яшчэ я люблю знаёміцца з удзельнікамі спаборніцтваў: людзі ва ўзросце, маладыя людзі з інваліднасцю, пачынаючыя спартсмены, старшакласнікі – усе такія розныя і цікавыя.  

Анастасія школьніцай актыўна займалася спор­там, аддаючы перавагу гульнявым відам. Бас­кет­бол, ва­лейбол, гандбол – па ўсіх у яе ёсць юнацкія разрады. Толькі ў вялікі спорт дзяўчына не імкнулася: хацелася прапагандаваць здаровы лад жыцця і адначасова дапамагаць людзям. І яна стала інструктарам-метадыстам па лячэбнай фізкультуры. Падчас практыкі Анастасіі падабалася займацца з пацыентамі, асабліва калі бачыла, што яе намаганні прыносяць карысць. Але так склаліся абставіны, што пасля адпачынку па доглядзе дзіцяці Анастасія прыйшла працаваць у Астравецкі ФСК.

– Лячэбная фізкультура ў невялікіх гарадах не вельмі папулярная, і я вырашыла паспрабаваць нешта іншае, але ўсё ж звязанае са спортам, – і вось працую ў ФСК, – з усмешкай расказвае намеснік дырэктара. – Работа цікавая, калектыў цудоўны, я радая, што далучылася да гэтай дружнай каманды.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: