Астраўчане расказалі, што для іх значыць Дзень Перамогі

09:03 / 09.05.2020

Астраўчане і госці горада расказалі карэспандэнту «раёнкі», што для іх значыць Дзень Перамогі.

Алеся Букель, спецыяліст:

– Для кожнага беларуса 9 Мая – у першую чаргу дзень памяці. Мы ўзгадваем тых, хто ахвяраваў свае жыцці, але здабыў перамогу, каб мы, нашчадкі, жылі пад мірным небам. Са школы памятаю, як мы, вучні, з цюльпанамі ішлі ўрачыстай калонай да брацкай магілы і ўскладалі да яе кветкі. Гэта добрая традыцыя засталася у многіх школах.

Вадзім Масойць, індывідуальны прадпрымальнік:

Масойць.jpg

– Жыву на хутары Кланішкі – у Астравец прыехаў за неабходнымі для Юрыя Александровіча лекамі, з якім сябрую ўсё жыццё. Гэты чалавек проста ўнікальны! Нам ніколі не зразумець, якія жудасы давялося перажыць ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, але варта браць прыклад з дзядзькі Юры – такіх аптымістаў і жыццялюбаў яшчэ трэба пашукаць.

Алена Казойць, медыцынская сястра:

Казойць.jpg

– На жаль, з кожным годам сведак тых далёкіх жудасных падзей становіцца ўсё менш. Але мы не павінны забываць пра іх подзвіг і расказваць пра яго дзецям, каб гісторыя не паўтарылася. Сёлета з-за няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі масавага святкавання Дня Перамогі не будзе. Самае галоўнае, каб нашы ветэраны, вязні канцэнтрацыйных лагераў былі з намі! Здароўя вам і нізкі паклон!

Іван Чайкоўскі, беспрацоўны:

Чайкоўскі.jpg

– На жаль, я не ведаю, ці ўдзельнічаў хто з маіх родзічаў у ваенных дзеяннях. Тым не менш, 9 Мая для мяне – не проста чырвоны дзень у календары, а вялікае свята.

Васіль Марцішэўскі, пенсіянер:

Марцішэўскі.jpg

– Мой дзядуля Канстанцін Марцішэўскі прайшоў усю вайну ў партызанскім атрадзе, бацька мала ваяваў. Дзень Перамогі – святое свята. У цяперашні няпросты час варта больш расказаваць пра подзвіг дзядоў і прадзедаў падрастаючаму пакаленню, каб ведалі, што такое любоў да Радзімы, вернасць і самаадданасць.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич