Віктар Свіла павіншаваў землякоў з Днём Перамогі

07:58 / 09.05.2020

Мы перамаглі! І пераможам!

Паважаныя землякі!

Шчыра віншую вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі – юбілеем падзеі, якая стала знакавай для ўсяго свету, для нашай краіны і кожнай беларускай сям’і. Пераможнае заканчэнне самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва вайны дало магчымасць нашаму народу вярнуцца да мірнай працы, аднавіць эканоміку, здабыць дабрабыт і шчасце.

З-за пандэміі каронавіруса святкаванне юбілею Перамогі адбываецца не так ярка і маштабна, як планавалася, многія мерапрыемствы давялося адмяніць ці правесці ў сціслым фармаце. Тым не менш, гэтае свята заўсёды з намі, у нашых сэрцах. І як мы перамаглі ў бязлітаснай бітве з ворагам, так, я ўпэўнены, зможам перамагчы і сённяшнюю навалу. Галоўнае – у няпросты час выпрабаванняў быць разам, берагчы і падтрымліваць адзін аднаго.

Усім жыхарам Астравеччыны жадаю зда­роўя, аптымізму, сілы духу, кожнай сям’і – дабрабыту і шчасця, а нашаму раёну і краіне – эканамічных поспехаў і працвітання. І няхай наша адна на ўсіх Перамога натхняе кожнага на новыя здзяйсненні.

Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
7-га склікання


Текст: Главный администратор