О Великой Победе дети рассказали в красках и словах

15:26 / 04.05.2020

Дзеці з Расіі, Беларусі, Арменіі, Малдовы, Узбекіс­тана, Казахстана і Кыргызстана ўдзельнічалі ў міжна­родным інтэрнэт-конкурсе творчых работ «Мы – наследники Победы». Шмат дыпламантаў конкурсу было з нашай краіны, а ў Астравецкі раён прыйшло шэсць дыпломаў.

Міжнародны інтэрнэт-кон­курс творчых работ арга­­ні­за­­ва­лі выдавецтва «Мас­тац­­­кая лі­таратура» з беларус­кага боку і ТАА «Знанио» з расійскага.

Да ўдзелу ў конкурсе за­прасілі школьнікаў пачатковых класаў. Яны маглі даслаць малюнак альбо літаратурную работу, прычым пісаць можна было на любой мове. Тэматыку не абмежавалі толькі Перамогай – дзецям яшчэ прапанавалі расказаць пра ветэранаў, мір на Зямлі, сяброўства, шчасце і лад у сям’і.

У накірунку «Выяўленчае мас­тацтва» ўдзельнічала амаль тры тысячы малюнкаў – і ад­­ным з прызёраў з работай «Бра­цік, вось так змагаўся наш пра­дзед» (на фота) стала наву­чэнка Астравецкага ЦТДіМ Паліна Мацкевіч. У яе Дыплом ІІІ ступені.

Malyunak_Paliny_Matskevich.jpg

Накірунак «Літаратурная творчасць» быў менш шмат­лікім – сюды даслалі крыху больш за тысячу работ. Годна прадставілі Астравеччыну і пачаткоўцы. Якаў Канчанін з Кямелішкаўскага НПК расказаў пра шчаслівае дзяцінства, якога не было б без тых, хто заваяваў Перамогу, – і «ўзяў» другое месца. Вучаніца астравецкай СШ №1 Юлія Гайдановіч за работу «Памяць» узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. Такую ж узнагароду атрымаў Уладзіслаў Казакевіч з Гервяцкай СШ за гісторыю пра сяброўства. Два прызавых месцы прынеслі Варнянскаму НПК вершы Сафіі Багушэвіч «У міры жывіце» і Аніты Юркойць «Каляровы сон» – яны ўзнагароджаны Дыпломамі І і ІІ ступеняў.

3.jpg

Па выніках конкурсу бу­дзе складзены электронны зборнік работ, куды ўвойдуць творы пераможцаў і прызёраў. Яго можна будзе спампаваць пасля 1 мая на адукацыйным партале «Знанио».


У міры жывіце!

Сонейка свеціць на нашай планеце.

У міры растуць беларускія дзеці.

Толькі ў фільмах бачаць вайну,

Якая Радзіме прынесла бяду.

Толькі з расказаў сівых ветэранаў

Ведаюць дзеці пра боль і пра раны.

Слухаюць ціха аб жорсткіх баях,

Сэрца сціскаецца, слёзы ў вачах…

Людзі змагаліся, верай жылі!

Людзі не здрадзілі роднай зямлі!

Жудасна плачуць Хатыні званы…

Ведаюць дзеці: не трэба вайны!

Сонейка, ззяй жа на нашай планеце!

У міры жывіце, шчаслівыя дзеці!

Свята! Салюты! 9 Мая!

Дзень Перамогі мы адзначаем!

Сафія Багушэвіч



Каляровы сон

Пра нашу Беларусь у сне

Цікава фарбы расказалі мне.

На белы ліст яны ляглі –

Малюнкі раптам ажылі.

Жудаснай вайны хвіліны,

Боль і плач маёй краіны

Паказала відавоч

Фарба чорная, як ноч.

Палаюць вёскі, гарады…

Чырвоны колер – знак бяды.

Колькі гора, смутку, слёз

Вораг на зямлю прынёс!

Светам жоўта-залатым

Сонца разагнала дым.

Мірнае жыццё ідзе,

Усё красуе і цвіце!

Кроплі блакіту малююць узор:

Ззянне нябёсаў, хвалі азёр.

Зялёная фарба навокал упала,

Лясы Беларусі мне паказала.

Яркія колеры ў сон мой прыйшлі,

Месца падзеям шчаслівым знайшлі.

Зямля, прыгажэй з году ў год!

Вясёлка, вядзі за сабой карагод!

Як добра прачнуцца, самой маляваць,

Фарбай вясёлай карціны ствараць.

Чорную фарбу я не вазьму,

Памятаць толькі буду вайну.


Аніта Юркойць


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: