Пятнаццаты тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну»

08:09 / 30.04.2020
Заданне 14-га тура конкурсу «Пазнай Астравеччыну» стала нават для пастаянных удзельнікаў, для якіх, здавалася б, няма белых плям на карце раёна, моцным арэшкам. А можа, доўгія выхадныя і суправаджаючая іх праца сталі прычынай невялікай колькасці правільных адказаў.

Так, пра пешаходны падвясны мосцік цераз раку Ашмянку, што скарачае шлях ад вёскі Петрыкі да  цэнтра літоўскага анклава – вёсак Гіры і Рымдзюны, не зной­дзеш звестак у «Вікіпедыі», пра яго нічога не напісана ў кнізе «Памяць», ён не з’яўляецца помнікам гісторыі ці архітэктуры. Тым не менш, гэты мост у пэўным сэнсе ўнікальны – не шмат знойдзеш падобных у нашым раёне (калі памыляюся, папраўце мяне), падвясны мост каля Петрыкаў – адзіны.

2.jpg

Мост гэты быў пабудаваны некалькі дзесяцігоддзяў назад тагачасным калгасам «Рассвет». Паступова ён прыйшоў у заняпад. І хоць жыхароў у Петрыках зараз няшмат –14 чалавек, у асноўным пенсіянеры, але ён быў вельмі патрэбен: наведаць у нядзелю капліцу, вырашыць нейкія жыццёвыя патрэбы ці сустрэцца з родзічамі альбо сябрамі. А народнаму майстру, 97-гадовай Марыі Мажэйка, апроч іншага, трэба дабрацца на рэпетыцыю ці на выступленне ансамбля «Жыльвіціс», жанчына – актыўная яго ўдзельніца.  

Таму, клапоцячыся пра жыхароў аддаленай вёскі, а разам з тым – пра захаванне нашай спадчыны, Гервяцкі сельвыканкам пры дапамозе выратавальнікаў і меліяратараў адрамантаваў пешаходны падвясны мост цераз Ашмянку. 

Правільныя разгорнутыя адказы, падмацаваныя фотаздымкамі, далі Ганна Мілашэвіч, Жанна Волк-Леановіч, Марына Кімса – яны атрымалі па 3 балы. У Алега Драгана – 2 балы.

Тройка лідараў пасля 14-га тура не памянялася – але паміж удзельнікамі з’явілася разбежка. На першым месцы па-ранейшаму Марына Кімса, на другое выйшаў Алег Драган, а Алена Памецька, якая не ўдзельнічала ў гэтым туры, зараз знаходзіцца на трэцім радку турнірнай табліцы.

Спадзяёмся, што новае заданне не выкліча асаблівых цяжкасцей у кан­кур­сантаў і правільных адказаў, а таксама падрабязнасцей і фотаздымкаў будзе шмат. 


Дзе гэта, што гэта?

32.jpg


Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик