Прызёрам конкурсу «ТэхнаІнтэлект» стала Марыя Волкава

16:06 / 29.04.2020
Навучэнка Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Марыя Волкава стала прызёрам завочнага абласнога конкурсу наву­кова-тэхнічнай твор­часці «ТэхнаІнтэлект».

4.jpg



Дзяўчынка  ўдзельнічала ў секцыі «Архітэктурны малюнак», дзе трэба было ў графіцы расказаць пра будынак альбо забудову мясціны, якая табе падабаецца. Марыя ў сваёй рабоце  адлюстравала вядомую славутасць, візітоўку нашага раёна – касцёл Святой Тройцы ў Гервятах колішні млын, што стаіць непадалёк ад святыні.

Yb1g74bhQCA.jpg



Удала выбраныя для ма­люнка аб’екты і тэхніка яго выканання прынеслі астраў­чанцы перамогу – яна адзначана Дыпломам ІІ ступені, а работа накіравана на  рэс­публіканскі этап.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Островецкий ЦТДиМ