На суботніку гервятцы заклалі алею

12:52 / 25.04.2020

Падчас рэспубліканскага суботніка ў Гервятах, якія ведаюць ва ўсёй Беларусі і далёка за яе межамі дзякуючы касцёлу Найсвяцейшай Тройцы, з самай раніцы кіпела работа: гервятцы, да якіх далучыліся прадстаўнікі Астравецкага лясгаса на чале з яго дырэктарам, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Рыгорам Долгім, садзілі елачкі на ўездзе ў аграгарадок.

5.jpg

– Суботнік – добрая традыцыя, якая засталася нам у спадчыну з савецкіх часоў. Закладку алеі мы прысвяцілі 75-годдзю Вялікай Перамогі і людзям, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам, –  расказала старшыня Гервяцкага сельсавета Люцыя Лях. – Сёння садзяць елачкі, якія нам бясплатна выдзеліў Астравецкі лясгас, супрацоўнікі мясцовых лясніцтва, школы, аддзела культуры і вольнага часу, сельвыканкама, КСУП “Гервяты”, дэпутаты раённага і мясцовага Саветаў дэпутатаў і нераўнадушныя да роднага краю гервятцы. Хочацца падзякаваць за елачкі кіраўніцтву Астравецкага лясгаса, індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Захарэвічу, які выдзеліў транспарт для выкапкі лунак пад пасадку дрэў, і кіраўніцтву КСУП “Гервяты” за чарназём.

gervyaty.jpg

Штогод актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскім суботніку і дырэктар Гервяцкай сярэдняй школы, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Валянціна Трышына.

4.jpg

– Работнікі і школьнікі нашай навучальнай установы кожны год бяруць удзел не толькі ў суботніку, але і ў розных добраахвотных акцыях, такіх, да прыкладу, як “Тыдзень лесу”, – паведаміла Валянціна Вацлаваўна. – Мы жывём у прыгожым краі, і ад кожнага з нас залежыць, што застанецца нашым нашчадкам. Спадзяюся, што пасаджаныя елачкі прыжывуцца і будуць радаваць вока гервятцаў і гасцей нашага аграгарадка.

3.jpg

За некалькі гадзін плённай працы гервятцаў новымі зялёнымі “жыхарамі” аграгарадка сталі 35 блакітных елачак. 

6.jpg

7.jpg

1.jpg


Текст:
Фото: Алёны Ганулич